Исторический

logo

факультет

СУСТРЭЧА З ГЕДРОЙЦАМ

30 сакавіка ў Гомелі адбыліся ажно дзве “Сустрэчы з Гедройцам”, у якіх узялі ўдзел Ігар Бабкоў і Павел Касцюкевіч. Гэта ўжо трэці горад, дзе прайшлі сустрэчы пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, у рамках якіх пераможцы прэміі Гедройца прадстаўляюць сваю творчасць за межамі Мінска. Імпрэзы арганізаваныя Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы.

Першая сустрэча прайшла на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Там да Паўла Касцюкевіча і Ігара Бабкова далучыўся Сяргей Балахонаў, які ў 2013 годзе з кнігай “Зямля пад крыламі Фенікса”трапіў у кароткі спіс прэміі. Такім чынам гомельскія студэнты i выкладчыкi мелі магчымасць сустрэцца ажно з двума сваімі землякамі — Ігар Бабкоў, якія ўжо даўно атабарыўся ў Мінску, таксама нарадзіўся ў горадзе над Сожам. Каб інтэгравацца ў гэтую кампанію гамельчукоў, Паўлу Касцюкевічу давялося ўспомніць, што і яго дзед паходзіў з Гомельскай вобласці, а менавіта з Краснага Берага, і працаваў на чыгунцы — а таму першы лаўрэат прэміі Гедройца таксама ў гэтым горадзе не чужы.

На пачатку сустрэчы вядоўца Андрэй Хадановіч нагадаў, што ўсе тры пісьменнікі прадстаўляюць найперш не сябе і сваю творчасць, а менавіта прэмію Гедройца. Паказаўшы прысутным кнігу Паўла Касцюкевіча “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”, ён заахвоціў прысутных брацца за пісанне прозы (“бо часам за маленькую кнігу можна атрымаць вялікую прэмію”) і, спаслаўшыся на статут прэміі, адзначыў, што сярод прысутных празаікаў толькі адзін шчасліўчык-Балахонаў мае ў найбліжэйшыя гады магчымасць зноў быць намінаваным і перамагчы. У астатніх двух гасцей перамога ў прэміі ўжо за плячыма.

Перш, чым даць слова аўтарам, вядоўца прапанаваў прысутным пагуляць у дэмакратыю і спытаў, чаго студэнтам хочацца больш: паслухаць гасцей ці распытаць іх пра творчасць. Студэнты прагаласавалі за літаратурныя чытанні, і “беларускі Эмір Кустурыца” Павел Касцюкевіч прадставіў урывак з апавядання пра беларускіх кантрабандыстак.

Сяргей Балахонаў пачаў свой выступ песняй, прысвечанай марам гамельчукоў пра ўласнае метро, а пасля перайшоў да вершаў, якія прапаноўваў выцягваць з агульнага стосу студэнтам. Адзін з “білетаў” давялося цягнуць і выкладчыцы Анжэле Мельнікавай, і калі тая, выпадкова выцягнуўшы прозу, пачала перацягваць “білет”, сярод студэнтаў пачуўся абураны гул: “Чаму выкладчыкам можна, а нам — не?”

Пасля выступу Балахонава вядоўца агучыў літаральна гадзіну таму абвешчаны доўгі спіс сёлетняй прэміі Гедройца, а затым слова ўзяў Ігар Бабкоў. Адказваючы на пытанне Андрэя Хадановіча пра тое, ці складана быць адначасова пісьменнікам і філосафам, якое прагучала яшчэ ў пачатку сустрэчы і дагэтуль заставалася без адказу, леташні пераможца адказаў, што яму прыемна гуляцца з дзвюма гэтымі ідэнтычнасцямі. “Філосафам я кажу, што я літаратар, а таму мне ўсё можна, а літаратарам — што я філосаф, — зазначыў Ігар Бабкоў. — Мой знак задыяка — Блізняты, і таму такія гульні даюцца мне лёгка”. Падмацоўваючы свае словы, Бабкоў расказаў пра ўплыў выдуманых персанажаў на выкладанне філасофіі: “Аднойчы я на лекцыі прачытаў студэнтам апавяданне пра Адама Клакоцкага, але ўбачыўшы іх сур’ёзныя твары, спужаўся і прызнаўся, што гэта жарт і што гэтую асобу я выдумаў. Тым не менш падчас экзаменаў прыкладна палова студэнтаў расказвала мне пра філасофскія погляды Клакоцкага, а чвэрць клялася, што чытала яго творы”. У канцы імпрэзы пісьменнікі і чытачы паразважалі пра тое, якім чынам трэба папулярызаваць беларускую літаратуру і ці варта гучна заяўляць пра ўласную папулярнасць, пасля чаго размова зрабілася больш нефармальнай. Наведнікі атрымалі магчымасць узяць у пераможцаў прэміі аўтографы, а пісьменнікі — бліжэй пазнаёміцца са сваімі чытачамі.

Ігар Бабкоў — паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман “Хвілінка. Тры гісторыі”. Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца (кніга “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”). Прысутнiчала на сустрэчы Наталля Сiротка, асiстэнт кафедры фiласофii.

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on vk
VK
Share on facebook
Facebook
Share on twitter
Twitter
Share on telegram
Telegram
Share on odnoklassniki
OK
Share on google
Google+

Читайте также:

ПУТИ СОВЕРШЕНСТВОВАНИЯ И РАЗВИТИЯ ВНУТРЕННЕГО ТУРИЗМА

ПУТИ СОВЕРШЕНСТВОВАНИЯ И РАЗВИТИЯ ВНУТРЕННЕГО ТУРИЗМА

19 января в парк-отеле «Замковый» состоялась областная диалоговая площадка по развитию туристической привлекательности Беларуси и индустрии внутреннего туризма. В мероприятии принимали участие представители ответственных структур

ОБЛАСТНАЯ ОЛИМПИАДА ШКОЛЬНИКОВ

ОБЛАСТНАЯ ОЛИМПИАДА ШКОЛЬНИКОВ

  На базе УО «Гомельский государственный профессиональный многопрофильный лицей» с 12.01.2021 по 14.01.2021 преподаватели исторического факультета принимали активное участие в составе жюри областной олимпиады школьников

ПРОФОРИЕНТАЦИЯ ПРОДОЛЖАЕТСЯ

ПРОФОРИЕНТАЦИЯ ПРОДОЛЖАЕТСЯ

Заместитель декана по профориентации на зимних каникулах продолжила серию профориентационных мероприятий для школьников.  06.01.2021  исторический факультет посетили учащиеся 11 класса УО «Средняя школа №62».  Студенты

ВIНШУЕМ СА СВЯТАМ!

ВIНШУЕМ СА СВЯТАМ!

Шаноўныя калегі i студэнты! У сённяшні сачэльнік ад шчырага сэрца віншую вас са  светлым святам Нараджэння Хрыстовага! Няхай цеплыня гэтага свята  натхняе нас на добрыя

КОНКУРС МАЛАДЫХ МIЖНАРОДНIКАЎ

КОНКУРС МАЛАДЫХ МIЖНАРОДНIКАЎ

Працягваецца супрацоўніцтва паміж гістарычным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны і Асацыяцыяй знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка. У 2020 г. Асацыяцыя праводзіла конкурс маладых міжнароднікаў.

СА СВЯТАМI!

СА СВЯТАМI!

ШАНОЎНЫЯ НАШЫ СЯБРЫ!!  КАЛЕКТЫЎ ГIСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА АД УСЯГО СЭРЦА ВIНШУЕ ВАС СА СВЯТАМI!  ШЧАСЛIВЫХ ВАМ ПАДЗЕЙ I ДАБРАБЫТУ!

ПРОФОРИЕНТАЦИЯ НА КАНИКУЛАХ

ПРОФОРИЕНТАЦИЯ НА КАНИКУЛАХ

  Исторический факультет продолжает серию профориентационных мероприятий для школьников. В рамках зимних каникул исторический факультет подготовил для школьников ряд интересных профориентационных мероприятий, направленных на формирование

Наше местонахождение: 246019, г. Гомель, ул. Кирова 119, каб. 3-16(деканат)

Декан факультета — Черепко Станислав Александрович, кандидат исторических наук, доцент.

Choose Language »