Menu Close

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «БЕЛАРУСЬ І СУСЕДЗІ»

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «БЕЛАРУСЬ І СУСЕДЗІ»

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «БЕЛАРУСЬ І СУСЕДЗІ»

Канферэнцыя!

«Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасцi, мiжнацыянальныя i мiждзяржаўныя адносiны »

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Гомельскі абласны савет дэпутатаў

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны»

гістарычны факультэт

запрашаюць 21 – 22.04.2016 г.

прыняць удзел у рабоце чарговай Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасцi, мiжнацыянальныя i мiждзяржаўныя адносiны

Жадаючым прыняць удзел у рабоце канферэнцыi неабходна даслаць заяўку і матэрыялы дакладаў (паведамленняў).

Асноўныя праблемы для абмеркавання:
1. Рэч Паспалітая абодвух народаў: гістарычны лёс і гістарычная спадчына
2. Нацыятворчыя працэсы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў канцы XVІІІ – пачатку ХХ ст.
3. Імперыі і народы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў ХІХ – пачатку ХХ ст.
4. Этнадэмаграфічныя і палітычныя праблемы Беларусі і Усходняй Еўропы ва ўмовах Першай сусветнай вайны
5. Праблемы фарміравання нацыянальнай дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе ў першай паловве ХХ ст.
6. Беларусь і Украіна ў 20-30–я гг. ХХ ст.: падзеленыя народы, падзеленае грамадства
7. Беларускія праблемы ў еўрапейскай палітыцы (1918 – 1945 гг.)
8. Беларусь і суседнія народы ва ўмовах Другой сусветнай вайны

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Матэрыялы дакладаў (адзін экземпляр на паперы і адзін на электронную пошту) неабходна даслаць да 01.04.2016 г.

на адрас: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны,

кафедра ўсеагульнай гісторыі,

246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104,

Рэспубліка Беларусь

кантактныя тэлефоны: 8-0232 60-74-90, 60-40-60

Рэдакцыйная рада пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для выдання

Матэрыялы аб’ёмам 15–16 тыс. знакаў павінны быць набраны ў рэдактары MS Word праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman памеру 12pt без пераносаў. Палі: верхняе, левае, правае – 2 мм, ніжняе – 25 мм. Першы радок злева – УДК. Праз радок справа – ініцыялы аўтара (аўтараў) і прозвішча, назва установы. Наступны радок праз інтэрвал, – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца анатацыя (300‑600 знакаў памеру 11pt без пераносаў). Праз два радкі друкуецца тэкст дакладу. Спасылкі на літаратуру і крыніцы даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы. Напрыклад: [1, с.15–16]. Пасля асноўнага тэксту даецца спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц, аформлены адпаведна з патрабаваннямі ВАК Беларусі. Да тэкста дакладу просім дадаць пераклад анатацыі на англійскую мову.

Рабочыя мовы канферэнцыі беларуская, украінская, руская, польская, англійская.

Заяўку неабходна запоўніць і даслаць да 1 сакавіка 2016 г.

на адрас: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны

кафедра ўсеагульнай гісторыі

246019, г.Гомель, вул. Савецкая, 104.

Рэспубліка Беларусь

Кантактны тэлефон: 8-0232 60-74-90

Калі ласка, просім, па магчымасці, паўтарыць заяўку электроннай поштай на адрас:

czaropka@gmail.com

czaropka@tut.by

Камандзіровачныя выдаткі за кошт адпраўляючага боку

Спампаваць інфармацыйнае паведемленне:

[wpdm_file id=59]

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

Факультет истории и межкультурных коммуникаций на весенних каникулах провел ряд профориентационных мероприятий со школьниками «В гостях у Скорины»

               Наш факультет посетили учащиеся из 10 школ Гомеля и Гомельской области. В старших классах ребята задумываются о своем

В ПАМЯТЬ ХАТЫНСКОЙ ТРАГЕДИИ

        На факультете истории и межкультурных коммуникаций состоялся воспитательный семинар, приуроченный 81-й годовщине Хатынской трагедии. 22 марта 1943 года была сожжена белорусская

Воспитательная беседа о противодействии наркотикам со студенческой молодежью

13 марта 2024 года состоялась воспитательная беседа представителей правоохранительных органов со студенческой молодежью, приуроченная к Международному дню борьбы с наркоманией и незаконным оборотом наркотиков. Экспертами

ПРЕЗИДЕНТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПОЗДРАВИЛ ЗАВЕДУЮЩУЮ КАФЕДРОЙ ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ ОКСАНУ ГРИГОРЬЕВНУ ЯЩЕНКО С МЕЖДУНАРОДНЫМ ЖЕНСКИМ ДНЕМ

От Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко в преддверии праздника 8 Марта пришла поздравительная открытка  заведующей кафедры истории Беларуси Оксане Григорьевне Ященко с Международным женским днем!

Choose Language »