3 ліпеня 2021 г. 45 студэнтаў гістарычнага і філалагічнага факультэтаў адправіліся ў Пскоў для ўдзелу ў маштабным адукацыйным праекце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі “Летні ўніверсітэт”. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця праекта, якая адбылася 4 ліпеня, прынялі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцэў і намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Наталля Бачарова. На працягу двух тыдняў студэнты пройдуць навучанне па 19 дадатковым адукацыйным праграмам у 12 ВНУ Расіі. Тры праграмы будуць рэалізаваны ў Пскоўскім універсітэце. Тэматычныя праграмы распрацаваны для паглыблення і прымянення на практыцы прадметных ведаў. Жадаем поспехаў нашым студэнтам-удзельнікам гэтай праграмы!
Дэкан факультэта гісторыі
і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка