Архіў па катэгорыі ‘архіў за 2012 год’

«Урокі дабрыні» ад валанцёрскага руху «Сябар Дзяцей»

У 2012 годзе ў ГДУ праходзіў конкурс валанцёрскіх фарміраванняў «Урокі дабрыні». Работы пераможцаў  былі прадстаўлены у пяці намінацыях на рэспубліканскім конкурсе «Валанцёр года – Добрае сэрца», якія праводзіў БРСМ. Па адзінагалоснай думцы журы ў намінацыі «лепшае валанцёрскі фармаванне» перамагло валанцёрскае таварыства «Сябар дзяцей» Лепшым валанцёрам названы Павел Тарасаў – магістрант гістарычнага факультэта, валанцёр таварыства «Сябар дзяцей».

Першакурснік 2012

Сёлета гістарычны факультэт ладзіў сваю праграму па-беларуску. Яе дапамагалі рыхтаваць студэнты старэйшых курсаў. Упершыню на роднай мове гісторыкі выступалі на ўніверсітэцкай сцэне ў 2009 г. іншыя ж факультэты штогод выступаюць па-расейску. Магчыма, што на гістарычным факультэце замацуецца добрая традыцыя ўдзельнічаць у конкурсе выключна па-беларуску.