АЛІМПІЯДА ПА ФІЛАСОФІІ

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

18 снежня 2019 г. у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі прайшла студэнцкая алімпіяда  “Філасофія і культура Беларусі. У ёй прынялі ўдзел студэнты групы Г-31 гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта.

У арганізацыі правядзення алімпіяды прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка.

Студэнты групы Г-31 былі безумоўнымі лідарамі ў ведах па культуры Беларусі. Значную ролю тут адыграла іх прафесійная падрыхтоўка як гісторыкаў.

Што тычыцца ведаў па філасофіі, то ў гэтым накірунку, як лічыць В.А. Адзіночанка, яшчэ трэба працаваць.

У выніку студэнты групы Г-31 занялі першае і другое месца.

(На фота: арганізатары алімпіяды, студэнты групы Г-31 і В.А. Адзіночанка)