VII ФОРУМ РЭГЕНАЎ БЕЛАРУСI I РАСII

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

28-29 верасня 2020 года Мінску і Маскве праходзіць VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе ён прысвечаны тэме “Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі”.

У працы форуму арганізаваны пяць секцый па пэўных тэматычных напрамках і экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму “Адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі”. Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны ў секцыі «Парламенцкае вымярэнне ў кантэксце захавання гістарычнай спадчыны і ўмацавання адзінства братэрскіх народаў» прадставіў дэкан гістарычнага факультэта С.А. Чаропка. У выніку працы секцыі быў прыняты шэраг важных рэкамендацый зацікаўленым дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Пастаяннаму Камітэту Саюзнай дзяржавы і Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі.

 

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.П. Шиляев