Вынікі конкурсу на лепшую акадэмічную групу былі падведзены ў ГДУ

Катэгорыя: архіў за 2013 год  Аўтар: admin

24 верасня 2013 года адбылося падвядзенне вынікаў агульнаўніверсітэцкага конкурсу на лепшую акадэмічную групу. У ім прымалі ўдзел і студэнты групы ІМ-44 (куратар – асістэнт кафедры гісторыі Беларусі М.В. Корнікова). Удзельнікі СНДЛ «Сябры музея» па выніках спаборніцтва занялі 3 месца ў агульным заліку і сталі пераможцамі ў намінацыі «За лепшы відэафільм аб факультэце». Студэнты групы таксама былі ўдастоены звання лаўрэатаў у намінацыях «За лідэрскія якасці» – Сырамятнікава Т., «За спартыўныя дасягненні»-Ярэмчык А., «За поспехі ў навуковай дзейнасці» – Пісарэнка А. Асістэнт кафедры гісторыі Беларусі Корнікава М.В. стала лаўрэатам у намінацыі «Самы ініцыятыўны куратар».
Асістэнт кафедры гісторыі Беларусі Корнікава М.В. стала лаўрэатам у намінацыі «Самы ініцыятыўны куратар». Глядзіце фільм, зняты студэнтамі куратарскай групы ніжэй:


Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар