КАНФЕРЭНЦЫЯ ВОСЬМЫЯ ДОЎНАРАЎСКІЯ ЧЫТАННІ

Катэгорыя: Канферэнцыi, Навука  Аўтар: admin

ІНФАРМАЦыйны  ЛІСТ

Арганізацыйны камітэт па правядзенню

МІЖНАРОДНЫХ НАВУКОВЫХ  ДОЎНАРАЎСКІХ  ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што ВОСЬМыя чытанні адбудуцца 9-10 КАСТРЫЧНІКА 2015 г.

у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Фундатарамі чытанняў з’яўляюцца Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны

Для абмеркавання плануюцца тэматычныя напрамкі:

I. М.В. ДоЎнар-Запольскі: жЫЦЦЁ, наВуКоВАЯ СПАДЧЫНА І ДАСЛЕДЧЫЦКІЯ ТРАДЫЦЫІ:

  • Жыццё, навуковая і грамадская дзейнасць вучонага: дакументы і факты, падзеі і персаналіі.
  • Доўнар-Запольскі як этнограф, фалькларыст, эканаміст і літаратуразнаўца.
  • Теарэтычныя и метадалагiчныя праблемы гуманітарных навук у працах М.В. Доўнар-Запольскага.
  • Навуковая спадчына М.В. Доўнар-Запольскага ў кантэксце крыніцазнаўства, этналогіі, гістарыяграфіі, гісторыі эканомікі.

II. РэчыцКІ Рэгіён у часе і прАсторЫ:

  • Археалагічнае даследаванне Рэчыцкай зямлі.
  • Гісторыя горада і рэгіёна ад старажытнасці да сучаснасці.
  • Культурная спадчына Рэчыцкага регіёна.
  • «Рэчыцкі радавод»: знакамітыя прадстаўнікі Рэчыцкай зямлі
  • Эканамічнае і соцыа-культурнае развіццё рэгіёна ў мінулым і сучаснасці.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы аўтара просім дасылаць да 1 жніўня 2015 г. па адрасу:

Гомельскі дзяржаўны універсітэn імя Ф.Скарыны

вул. Савецкая –104, 246019 Гомель, Рэспубліка Беларусь

e-maіl: lebedeva.gsu@gmail.com;

даведкі па телефонах: 37-57-09 (Валянціна Міхайлаўна);

czaropka@gmail.com

даведкі па телефонах: 60 40 60 (Людміла Дабрылка);

Тэксты дакладаў і паведамленняў у друкаваным і электронным выглядзе

(Word, Tіmes New Roman, 14, спасылкі, пазначаныя індэксам, ў канцы тэкста) аб’ёмам да 10 старонак перадаюцца ў  аргкамітэт пад час  канферэнцыі і будуць надрукаваны ў складзе навуковага рэцэнзаванага зборніка.

Аргкамітэт бярэ на сябе права запрашэння ўдзельнікаў чытанняў і адбору артыкулаў для публікацыі.

Харчаванне ўдзельнікаў і выданне матэрыялаў канферэнцыі забяспечваецца аргкамітэтам. Даезд за кошт удзельнікаў ці камандзіруючых арганізацый.

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар