Студэнты пятага курса спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» разам з дацэнтам кафедры філасофіі В.А. Адзіночанкам 22 красавіка 2015 года наведалі каталіцкі храм Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што знаходзіцца побач з універсітэтам.
Візіт ажыццявіўся як вынік цікавасці студэнтаў да курса «Рэлігіязнаўства», які яны праслухалі. Паказчыкам гэтай цікавасці з’яўляецца і тое, што наведванне адбылося ў пазавучэбны час. Перад студэнтамі выступіў пробашч храма кс. Славамір Ляскоўскі. Ён распавёў пра гісторыю каталіцтва на Гомельшчыне, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў, якія тычыліся маральных праблем.