З 27 па 30 красавіка 2017 г. у Польшчы знаходзілася дэлегацыя Гомельскай вобласці, у склад якой уваходзіў і дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны М.М.Мязга. У час візіту адбыліся плённыя кантакты з дэканам інстытута гісторыі Сілезскага ўніверсітэта (г. Вроцлаў) Казімірам Мірашэўскім і прадэканам Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве Юдытай Радзіньска-Новак. У ходзе перамоў была ваказана зацікаўленасць як з польскага, так і з беларускага боку ў акадэмічных абменах, навуковых стажыроўках, сумесных навуковых даследаваннях.
Кракаў мае багатую гісторыка-культурную спадчыну. Гомельская дэлегацыя наведала Каралеўскі замак на Вавелі. У Кафедральным саборы замка пахаваныя дзеячы, якія пакінулі важкі след не толькі ў польскай, але і ў беларускай гісторыі: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў ІІ Ягайла, Адам Міцкевіч, Юзеф Пілсудскі і інш. У час экскурсіі па Каралеўскім замуку адчуваеш непасрэднае далучэнне да гісторыі, знаёмішся з выдатнымі помнікамі архітэктуры і мастацтва.