`

КАНФЕРЭНЦЫЯ «ГОМЕЛЬ: СТАРОНКI ГIСТОРЫI»

Катэгорыя: Выкладчыкі, Канферэнцыi  Аўтар: admin

14 верасня 2017 г. на базе кафедры гісторыі Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Гомель: старонкі гісторыі”. Яна была прысвечана святкаванню 875-гадовага згадвання Гомеля ў летапісах. На гэтым навуковым форуме былі прадстаўлены даклады, якія пашырылі ўяўленні як пра старажытны перыяд у развіцці горада над Сожам, так і гісторыка-культурныя падзеі ХХ стагоддзя.  Прысутныя з цікавасцю выслухалі выступленні выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі (дацэнты Пічукоў В.П., Міхедзька В.А., старшыя выкладчыкі Сідоранка В.М., Корнікава Н.В. і інш.). У праграме канферэнцыі знайшлі месца паведамленні, падрыхтаваныя і выкладчыкамі кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін (прафесар, д.г.н. Макушнікаў А.А., загадчык кафедры, к.г.н. Аляксейчанка Г.А.).

Больш фота- на старонцы кафедры.

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар