`

ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКI КРУГЛЫ СТОЛ

Катэгорыя: Выкладчыкі, Навука, Супрацоўніцтва  Аўтар: admin

29 верасня 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ прайшло пасяджэнне другога польска-беларускага круглага стала, у якім прыняў удзел дэкан гістарычнага факультэта М. М. Мязга. Сустрэчы беларускіх і польскіх гісторыкаў становяцца ўжо традыцыйнымі. У ходзе іх абмяркоўваюцца актуальныя праблемы сумеснай беларуска-польскай гісторыі, якія носяць дыскусійны характар. На гэты раз на абмеркаванне была вынесена тэма “Генезіс польскай і беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах Першай сусветнай вайны і еўрапейскіх рэвалюцый”. Дыскусія па ўказаннай тэме вызначалася высокім навуковым ўзроўнем. Сярод ўдзельнікаў круглага стала польскі і беларускі бок прадстаўлялі 10 дактароў навук. У прагучаўшых дакладах былі вызначаны як адметныя, так і агульныя рысы дзяржаватворчых працэсаў на беларускіх і польскіх землях, падкрэслівалася іх узаемасувязь. Правядзенне наступнага круглага стала запланавана ў 2018 г. у Беластоку.


Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар