`

100 ГАДОЎ РАСIЙСКАЙ РЭВАЛЮЦЫI 1917 г.

Катэгорыя: Выкладчыкі, Канферэнцыi, Навука, Супрацоўніцтва  Аўтар: admin

У бягучым годзе спаўняецца 100 гадоў Расійскай рэвалюцыі 1917 г. Да гэтай даты прымеркаваны шматлікія навуковыя канферэнцыі. Адна з іх, «Расія і Беларусь на гістарычным перакрыжаванні, 1917 – 1922 гг.», адбылася 19 – 21 кастрычніка ў Смаленскім дзяржаўным універсітэце. Сярод удзельнікаў канферэнцыі была дэлегацыя ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе прафесароў кафедры ўсеагульнай гісторыі Р.Р. Лазько і М.М. Мязгі, дацэнта той жа кафедры А.М. Дуброўка, дацэнта кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыпін С.Ф. Верамеева.

Разам з даследчыкамі з іншых навучальных і навуковых устаноў Беларусі і Расіі яны прынялі ўдзел у абмеркаванні гістарычных праблем, звязаных з асаблівасцямі рэвалюцыйнага працэса 1917 – 1922 гг. на Беларусі, са зменамі міжнароднай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў выніку рэвалюцыі. Цікавым было знаёмства са старажытным Смаленскам, горадам, у якім менавіта ў рэвалюцыйныя гады адбылося абвяшчэнне БССР. У ходзе размовы дэкана гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны М.М. Мязгі з прарэктарам СмалДУ, доктарам гістарычных навук Я.В. Кодзіным была выказана зацікаўленасць у працягу пачаўшагася ў мінулым годзе супрацоўніцтва.

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар