“Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ–ХХ стагоддзяў: этнакультрныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”.

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

На гістарычным факультэце ГДУ прайшла рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ–ХХ стагоддзяў: этнакультрныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”.

Як адзначыў, адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай рабоце А.М. Дземідзенка, гістарычная навука ў адрозненні ад астатніх мае спецыфічны адбітак, бо раскрывае свае таямніцы толькі пасля некаторага часу, асэнсоваючы наступствы. І гэты навуковы форум добра падыходзіць да тэматыкі даследчай дзейнасці нашага ўніверсітэта і факультэта.


Вучоныя вядучых ВНУ з усіх абласцей краіны, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі свае даклады. На плянарным пасяджэнні выступілі к.г.н., дацэнт, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце гуманітарнага факультэта БДУ І.І. Янушэвіч, к.г.н., дацэнт кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ І.В. Грабянчук, к.г.н., дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГДУ А.Р. Яшчанка.

На секцыях разглядаліся праблемы сацыяльна-палітычнай гісторыі, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, а таксама пытанні этнаканфесійнай гісторыі і гісторыі культуры нашай краіны.

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар