`

СУСТРЭЧА З СУПРАЦОЎНIКАМ IНСТЫТУТА ФIЛАСОФII

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

16 студзеня года кафедра філасофіі арганізавала на гістарычным факультэце сустрэчу выкладчыкаў, магістрантаў і студэнтаў з кандыдатам філасофскіх навук, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргеем Іванавічам Санько.

Адбылася канструктыўная гутарка, падчас якой госць з Мінска правёў прэзентацыю выдадзеных чатырох тамоў 6-томнага фундаментальнага даследавання «Гісторыя філасофскай і грамадская-палітычнай думкі Беларусі». Сяргей Іванавіч распавёў аб працы над выданнем, дасягненнях і цяжкасцях у працы, плануемых тамах і іх тэматыцы.

Таксама абмяркоўваліся планы супрацоўніцтва паміж кафедрай філасофіі і гістарычнага факультэта ў цэлым з Інстытутам філасофіі НАНБ.

Потым Сяргей Іванавіч адказаў на пытанні прысутных. Асобна ён пагутарыў са студэнтамі і магістрантамі факультэта, распавёў аб уласным творчым шляху ў навуку. Былі прапанаваны канкрэтныя формы супрацоўніцтва студэнтаў з Інстытутам філасофіі: варыянт правядзення выяздных школ, падчас якіх будуць праводзіцца майстар-класы для пачынаючых свой шлях у навуку маладых людзей. Сам Сяргей Іванавіч гатовы падзяліцца майстэрствам творчага перакладу філасофскіх тэкстаў са старажытных моў на беларускую.

Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай, вольнай абстаноўцы. На ўсе пытанні былі атрыманы шчырыя адказы. Зацікаўленасць студэнтаў, якія засталіся пагутарыць з госцем, таму яскравае сведчанне.

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар