ГААЗАЎСКIЯ ЧЫТАННI

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

9 лютага 2019 г. у Гомельскай гімназіі № 58 імя Ф.П. Гааза адбыліся ХІХ Гаазаўскія чытанні, якія прадстаўляюць сабой конкурс даследчых прац школьнікаў.

Дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка быў старшынёй секцыі па грамадазнаўству.

Даклады, якія былі прадстаўлены на секцыі, з’яўляюцца першымі спробамі школьнікаў у галіне самастойных даследаванныў. Значная частка з іх была зроблена на падставе праведзеных анкетаванняў у сярэдніх навучальных установах.

Падводзячы вынікі працы секцыі, В.А. Адзіночанка адзначыў той паказальны і прыемны, на яго думку факт, што найбольш цікавымі былі даклады з рэгіёнаў.

Першае месца атрымаў вучань гімназіі з Мазыра У. Драпеза, які выступіў з дакладам “Игровая и компьтерная зависимость современной молодежи как социокультурная проблема индустриального общества”.

Другое – вучаніца Капцэвіцкай сярэдняй школы В. Палтаран за працу “Эволюция брачного союза: от древности к современности”.

Трэццяе – вучні з Гомеля С. Кушнарэнка і Т. Гапоненка за працу “Белорусская толерантность – миф или реальность?”.

Можна зрабіць агульную выснову, што ў сучасных школьнікаў, нягледзячы ні на што, ёсць вялікі даследчы патэнцыял, які павінен быць рэалізаваны пад час іх вучобы ў вну і далейшай працоўнай дзейнасці.

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар