Гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны ўжо шмат гадоў супрацоўнічае з гістарычным факультэтам і факультэтам паліталогіі і міжнародных даследаванняў Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні. У сакавіку бягучага года дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Мікалай Мязга ў рамках праекта Erasmus+ прачытаў цыкл лекцый для польскіх студэнтаў. Яны былі прысвечаны гісторыі польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў і польскай нацыянальнай меншасці на тэрыторыі БССР у 1920-я – 1930-я гады. У час знаходжання ва УМК у Торуні М. Мязга меў сустрэчы з кіраўніцтвам названых факультэтаў, пад час якіх абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва гісторыкаў двух універсітэтаў.
Фото здесь