У рамках работы перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» 9 красавіка адбыўся семінар, тэмай якога стала пытанне захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне на прыкладзе гісторыі і мемарыялізацыі канкрэтна ўзятага месца — канцэнтрацыйнага лагера Азарычы, размешчанага на тэрыторыі сучаснага Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. На мерапрыемстве, якое адбылося дзякуючы супрацоўніцтву нашага ўніверсітэта з Гістарычнай майстэрняй імя Л. Левіна, сабраліся выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта, педагогі сярэдніх навучальных устаноў Гомеля і Гомельскага раёна, прадстаўнікі Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
Удзельнікі прагледзелі дакументальны фільм, падрыхтаваны пры ўдзеле супрацоўніка гістарычнай майстэрні к.г.н. А. Далгоўскага, які распавёў малавядомыя старонкі гісторыі стварэння і функцыянавання Азарыцкага канцлагера. Цэнтральнай падзеяй семінара стала выступленне вязня гэтага лагера А.П. Шкурана, які на прыкладзе сваёй уласнай жыцця прадставіў слухачам як дзейнічала нацысцкая машына смерці. Затым адбылося абмеркаванне пытанняў, звязаных з развіццём і эвалюцыяй культуры памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Пасля абмену думкамі адбылася сустрэча дэкана гістарычнага факультэта М.М. Мязга з мінскімі калегамі, на якой абмяркоўваліся перспектывы ўзаемнага супрацоўніцтва.