АЙЧЫННАЯ ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА Ў НОВЫМ РАКУРСЕ

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

3 кастрычніка адбылася Рэспубліканская завочная навуковая канферэнцыя «Беларусь ў гістарычнай рэтраспектыве XIX – XX стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы», арганізаваная кафедрай гісторыі Беларусі. З прывітальным словам на яе адкрыцці выступіў дэкан гістарычнага факультэта С.А. Чаропка. Гэта канферэнцыя вядзе свой пачатак ад 2009 г. і ўжо ў шосты раз склікае сваіх удзельнікаў.

Яе праблемнае поле было насычана новымі поглядамі на пытанні дзяржаўнага, сацыяльнага, рэлігійнага і этнакультурнага развіцця Беларусі. Змястоўныя матэрыялы прадставілі навукоўцы з Мінска, Віцебска, Магілёва, Брэста: універсітэцкіх устаноў і НАН Беларусі. Сярод удзельнікаў – як аўтарытэтныя дактары гістарычных навук (напрыклад, д.г.н. С.А. Елізараў, д.г.н. Т.А. Навагродскі), так і тыя, хто толькі пачынае свой шлях у навуку, таму вельмі прыемна, што сёння мерапрыемства выклікала цікавасць у значна большай колькасці маладых даследчыкаў, чым адбывалася раней. Упершыню сярод прадстаўнічага кола навукоўцаў з’явілася ўдзельніца з Кітая, аспірантка аддзела народазнаўства ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», якая вывучае харчовую культуру кітайцаў у Беларусі, захаванне традыцый і працэсы яе адаптацыі. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў, які можа быць каштоўным не толькі для рэалізацыі новых навуковых праектаў, але і для выкарыстання ў працэсе выкладання айчыннай гісторыі і культуры ў вышэйшай школе, для папулярызацыі нацыянальнай спадчыны.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі, к.г.н., дац. А.Р. Яшчанка

Больше фото – по ссылке

Спадабалася навіна? Падзяліся ёй у межах сацыяльнай прасторы

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир

Даслаць каментар