Гісторыя

Кафедра гісторыі Беларусі – на 2020 год

Кафедра гісторыі Беларусі створана шляхам аб’яднання выкладчыцкіх калектываў кафедры гісторыі СССР і БССР і кафедры палітычнай гісторыі (да гэтага кафедры гісторыі КПСС) у 1992 годзе. У 2015 г. на кафедры працуюць 12 выкладчыкаў: 7 дацэнтаў, 2 старэйшых выкладчыка  і 3 асістэнты. Сярод іх два выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь (М.Н.Мурашка і М.І.Старавойтаў).

У розныя гады кафедру ўзначальвалі д.г.н., прафесар Э.М.Энтин, к.г.н., дацэнт М.І.Старавойтаў,  к.г.н., дацэнт В.П. Пічукоў. Зараз загадчыцай кафедры з’яўляецца к.г.н., дацэнт А.Р.Яшчанка.

Кафедра забяспечвае выкладанне курсаў на ўсіх факультэтах універсітэта і з’яўляецца  выпускаючай на гістарычным факультэце. Базавыя дысцыпліны, якія чытаюцца выкладчыкамі кафедры –  «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі”, «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі», «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі», «Этналогія і этнаграфія Беларусі» і іншыя. Кафедра забяспечвае выкладанне дысцыплін, арыентаваных на паглыбленае вывучэнне гісторыі музейнай справы і аховы гісторыка-культурная спадчыны Беларусі.  За кафедрай замацавана вучэбная спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі новага і навейшага часу». Спецкурсы  і спецсемінары ахопліваюць праблемы этнічнага, дзяржаўна-палітычнага, культурнага развіцця Беларусі ў мінулым і сучаснасці. Кафедра ажыццяўляе кіраўніцтва археолого-этнаграфічнай, эўрыстычнай (пошукавай), музейнай (азнаямленчай),  музейнай (экскурсійнай (фондавай)), педагагічнай і пераддыпломнай практыкамі.

Выкладчыкі кафедры здзяйсняюць выкладанне дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла для студэнтаў усіх спецыяльнасцей універсітэта – “Гісторыя Беларусі (ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі)”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы” і “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)”.

Навукова-даследчая работа выкладчыкаў кафедры накіравана на паглыбленае вывучэнне гісторыі Беларускага Усходняга Палесся і Падняпроўя. Па выніках даследаванняў апублікаваны шэраг манаграфій (А.Р.Яшчанка, А.Дз.Лебедзеў, В.П.Пічукоў, М.І.Старавойтаў), шмат артыкулаў, у якіх раскрываюцца старонкі гісторыі і культуры Беларусі, перш за ўсё Гомельшчыны. Перыядычна арганізуецца правядзенне  Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Беларусь у гістарычнай рэстраспектыве XIX – XX стагоддзіў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”. Асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы беларуска-расійска-украінскага памежжа і этнаграфіі гарадскога насельніцтва рэгіёну. Поспяхі ў навукова-даследчыцкай дзейнасці адзначаны высокімі ўзнагародамі: лаўрэацтва ў конкурсе навуковых работ ГДУ імя Ф.Скарыны “Скарынінскія навуковыя чытанні”, іменная стыпендыі Презідэнта Рэспублікі Беларусь, премія Гомельскай Праваслаўнай Епархіі, конкурсаў абласнога і гарадскога ўзроўню (А.Р.Яшчанка, А.Дз.Лебедзеў, В.П.Пічукоў, М.І.Старавойтаў). У распрацоўцы гэтых праблем ўдзельнічаюць і студэнты, якія неаднаразова былі пераможцамі і лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў навуковых студэнцкіх работ.

Кафедра актыўна супрацоўнічае з вядучымі вучэбнымі, навуковымі і культурнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь (Інстытут гісторыі НАН Беларусі, ГНУ “Цэнтр ісследованій белорусскай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” ), універсітэтамі Беларусі, Украіны, Расіі, а таксама музеямі Гомельшчыны.

Кафедра гісторыі Беларусі актыўна праводзіць культурна-асветніцкую дзейнасць і вялікую работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі. На кафедры дзейнічаюць студэнцкія суполкі “Сябры музея” і “Ваколіца”. Кафедра праводзіць эфектыўную прафарыентацыйную працу, бярэ ўдзел у арганізацыі і правядзенні алімпіяд школьнікаў і студэнтаў, у тым ліку міжнароднай алімпіяды студэнтаў, прысвечанай Дню вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.