Мiжнароднае супрацоўнiцтва

 

У рамках рэалізацыі “Стратэгіі інтэрнацыяналізацыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны на 2018-2020 гг.” Гістарычны факультэт вядзе актыўную дзейнасць па наладжванню міжнароднага супрацоўніцтва ў наступных напрамках:

удзел у праграме мабільнасці студэнтаў і супрацоўнікаў у рамках ERASMUS+ KA107 абмен з краінамі-партнёрамі (рэалізаваны праграмы мабільнасці ў супрацоўніцтве з Факультэтам паліталогіі і бяспекі універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча (2018-2019); Інстытутам сярэднявечнай гісторыі (кафедра гісторыі, гуманітарны факультэт) Цюбінгенскага універсітэта імя Эберхарда Карла, Германія (2017-2019)).

удзел у мерапрыемствах па прафесійным абмене і мабільнасці паміж Беларуссю і ЕС у рамках праграмы МОСТ (рэалізаваны праграмы мабільнасці ў супрацоўніцтве з Домам Ванзейскай канферэнцыі (2017), Бухенвальдам (2018); Інстытутам сярэднявечнай гісторыі Цюбінгенскага універсітэта імя Эберхарда Карла (2018); Музеям гісторыі горада (Haus der Stadtgeschichte) у Офенбах-на-Майне (Германія) (2018); Гістарычным факультэтам Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча (2019),

супрацоўніцтва з Яд ва-Шэм – сусветным цэнтрам памяці ахвяр Халакоста (Ізраіль) (удзел у летніх школах у 2016-2019 гадах)

 

падтрыманне актыўных навуковых сувязяў з ВНУ-партнёрамі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта (Ягелонскі універсітэт горада Кракава (Польшча), Універсітэт у горадзе Беласток (Польшча), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (Расія), Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага (Расія), Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), Вінніцкі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Кацюбінскага (Украіна), Чарнігаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. Т. Г. Шаўчэнка (Украіна)) а таксама міжнароднымі навуковымі асацыяцыямі (Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка)

правядзенне навуковых даследаванняў па замове замежных арганізацый (Нанкінскі універсітэт навукі і тэхнікі (2020-2021).

праца з замежнымі студэнтамі.

МЫ АДКРЫТЫЯ ДЛЯ ЛЮБЫХ ПРАПАНОЎ СУПРАЦОЎНІЦТВА.

Кантакты:

к.гіст навук дац. Алена Дуброўка                                      намеснік дэкана па міжнароднаму супрацоўніцтву

Tэл: +375 (232) 51-03-32

dubrovko*gsu.by