`

Выхаваўчая праца на факультэце

Для организации и проведения идеологической и воспитательной работы в студенческих группах на историческом факультете  назначены кураторами в 2018-2018 учебном году следующие преподаватели:

Старший преподаватель кафедры истории Беларуси Корникова Наталья Викторовна – И-11;

Доцент кафедры всеобщей истории Толочко Дмитрий Михайлович – МД – 12.

Старший преподаватель кафедры физического воспитания и спорта Кривошей Наталья Николаевна – И-21;

Доцент кафедры истории славян и специальных исторических дисциплин Веремеев Сергей Фёдорович – МД-22;

Доцент кафедры истории Беларуси Марченко Олег Валерьевич – МД-23;

Старший преподаватель кафедры всеобщей истории Шиляев Антон Павлович – И-31;

Доцент кафедры истории славян и специальных исторических дисциплин Жихарев Сергей Борисович – МД-32;

Старший преподаватель кафедры философии Цацарин Вячеслав Владимирович – И-41;

Старший преподаватель кафедры философии Сиротко Наталья Олеговна – МД-42.

Выхаваўчая і ідэалагічная праца на гістарычным факультэце праводзіцца ў рамках цэлага шэрагу прыарытэтных напрамкаў, сярод іх: грамадзянска-патрыятычнае і ідэалагічнае выхаванне, маральна-эстэтычнае, экалагічнае, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця і шмат іншага.

Актыўную выхаваўчую працу на факультэце праводзяць студэнцкія аб’яднанні«Ваколіца» (кафедра гісторыі Беларусі, кіраўнікі: дацэнт В.А. Міхедзька, В.Ул. Друзянок), «ТамГА» (кафедра гісторыі славян і СВД, кіраўнік д.г.н., прафесар А.А. Макушникаў), «Сябры музеяў» (кафедра гісторыі Беларусі, кіраўнік ст.выкл. Н.В. Корнікава) і «Белы крыж» (кафедра ўсеагульнай гісторыі, кіраўнік ст.выкл. А.П. Шыляеў), валанцёрскі атрад «Памяць» (кафедра філасофіі, кіраўнік ст.выкл. В.У. Цацарын).

У выглядзе інфармацыйных і куратарскіх гадзін, сустрэч з ветэранамі, кіраўніцтвам вобласці, горада, універсітэта і факультэта рэгулярна праводзілася работа са студэнтамі па фарміраванні ўмення крытычна ацэньваць неабходную інфармацыю і супрацьстаяць патоку некантралюемай інфармацыі.

Выкладчыкамі гістарычнага факультэта праводзяцца мерапрыемствы па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў: размовы накіраваныя на фарміраванне паважлівага стаўлення да Канстытуцыі РБ, дзяржаўных сымбаляў, органаў дзяржаўнай улады, вядзецца асвятленне сацыяльна-эканамічнай палітыкі беларускай дзяржавы і г.д. У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання наведваюцца Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, музей г. Гомеля, музей вайсковай славы і інш.

Выкладчыкі і студэнты факультэта выступаюць у якасці арганізатараў і ўдзельнікаў шэрагу канферэнцый і конкурсаў, прысвечаных перамозе ў Другой сусветнай вайне, вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, юбілейных дат звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых людзей нашай Айчыны.

На гістарычным факультэце вядзецца нястомная папулярызацыя ідэй, звязаных са здаровым ладам жыцця, праводзяцца куратарскія гадзіны, абмеркаваннісітуацыі на спартыўных пляцоўках свету і Беларусі.

У рамках работы, накіраванай на распаўсюджванне ведаў пра спосабы захавання і ўмацавання здароўя, студэнты ўдзельнічаюць у конкурсе плакатаў, прысвечаных Дню барацьбы са СНІДам, праводзяцца мерапрыемствы накіраваныя на барацьбу з курэннем, ужываннем алкаголю і наркотыкаў.

Студэнты факультэта ўдзельнічаюць у моладзевым праваахоўным руху. На факультэце функцыянуе дабраахвотная народная дружына па ахове грамадскага парадку (адказны – асістэнт С.Ф. Верамееў), студэнцкі атрад па барацьбе з курэннем, антынаркатычны атрад.

Шэраг студэнтаў гістарычнага факультэта ў вольны час займаюцца рэканструкцыяй ахоўнага і наступальнага ўзбраення заходнееўрапейскага рыцарства і славянскага дружынніка, пашывам сярэднявечнага адзення славянскіх і заходнееўрапейскіх жанчын, удзельнічаюць у археалагічных раскопках, вывучаюць сярэднявечныя танцы.

Праведзеная выхаваўчая праца рэгулярна асвятляецца ў СМІ (гомельскае тэлебачанне, газеты «Гомельскі універсітэт», «Гомельская праўда», «Гомельскія ведамасці» і інш.).

Кожны год на базе гістарычнага факультэта з поспехам праводзіцца мерапрыемства «Музей живой истории», у якім удзельнічаюць аматары гістарычнай рэканструкцыі з розных гарадоў Рэспублікі Беларусь.