`

Гiсторыя кафедры фiласофii

Кафедра філасофіі створана ў 1969 г. Загадчыкамі кафедры былі: кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Сідараў У.С., доктар філасофскіх навук, прафесар Калмыкоў В.М. З верасня 2010 года кафедру ўзначальвае кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Сцепанюк В.К. На базе кафедры філасофіі ў 1985 г. была сфарміравана кафедра этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму, якая была рэарганізавана ў кафедру культуралогіі ў 1992 г. Яе загадчыкамі ў розны час былі: кандыдаты філасофскіх навук, дацэнты Гараніна Т.П. і Нядзеля Л.І.
Асноўнае кола навуковых інтарэсаў кафедры знаходзіцца ў галiне распрацоўкі праблем сацыяльнай філасофіі, філасофскай антрапалогіі, сацыяльнай тэхналогіі, ролі асобы ва ўмовах трансфармацыі грамадства, філасофіі свядомасці, логікі і метадалогіі навукі, спецыфікі метадалогіі гуманітарнага пазнання, рэлігіі ў структуры культуры, даследаванні вопыту духоўна-маральнага выхавання студэнцкай моладзі.

Дысцыпліны кафедры :

1. Гісторыя філасофіі.

2. Логіка.

3. Асновы сучаснага прыродазнаўства.

4. Рэлігіязнаўства.

5. Філасофія.

6. Філасофія і метадалогія навукі.

7. Эстэтыка

8. Этыка.

9. Этыка і эстэтыка.