`

Супрацоўнiкi кафедры гiсторыi славян

Адрас кафедры: вул. Кiрава 119, а. 2-17.

Тэлефон: 8-(0232)-60-30-42

Аляксейчанка Генадзь Аляксандравіч. Загадчык кафедры, к.г.н., дацэнт.
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт ім. М.В. Ламаносава. Чытае наступныя курсы: гісторыя Расіі і Украіны XIX ст., Гістарыяграфія, гістарыяграфія усходніх славян, метадалогія, гісторыя культуры Расіі і Украіны).

Жыхараў Сяргей Барысавіч, к.г.н., дацэнт.

Скончыў гістарычны факультэт спец. «Гісторыя з дадатковай спецыяльнасцю англійская мова» гду ім. Ф. Скарыны ў 1999 г. У 2002 г. скончыў аспірантуру пры БДУ і ў 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Чытае наступныя курсы: гісторыя Расіі і Украіны ў сярэднія стагоддзі і новы час, гістарычную псіхалогію.

Навуковыя інтарэсы – эканамічная палітыка расійскага ўрада ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст. і асаблівасці яе рэалізацыі ў Беларусі; гісторыя чыгуначнага транспарту, некаторыя аспекты дзяржаўнай палітыкі ў сферы эканамічнай і фінансава-крэдытнай дзейнасці.

Старшы выкладчык кафедры Броўкін Яўген Аляксандравіч.

Скончыў гістарычны факультэт ГДУ імя. Ф. Скарыны ў 1980 годзе, працягваў вучобу ў аспиратуре пры БДУ.

Чытае наступныя курсы: гісторыя паўднёвых і заходніх славян, гісторыя рэлігіі, гісторыя рэлігій краін Усходу, гісторыя рэлігій краін Еўропы і Амерыкі, рэлігіязнаўства, гісторыя паўднёвых і заходніх славян).

Навуковыя інтарэсы зьвязаныя з польска-амерыканскімі ўзаемаадносінамі ў 1920-я гады, з гісторыка-славістычнай і гісторыка-рэлігійнай праблематыкай, матэматычнымі метадамі ў вывучэнні гісторыі.

Старшы выкладчык кафедры Савiнская Марына Пятроўна.

У 1981 г. скончыла гістарычны факультэт ГДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, якую скончыла 1984 годзе. Чытае наступныя курсы: гісторыя Расіі, гісторыя Расіі і Украіны ХХ ст., Методыка выкладання гісторыі ў школе. Навуковыя інтарэсы – гісторыя ВНУ, краязнаўства.

Ганчар Уладзiмiр Алегавiч

Кандыдат гiстарычных навук, асiстэнт кафедры гiсторыi славян.

У 2007 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 г. скончыў магістратуру ГДУ імя Ф. Скарыны. З 2008 па 2011 г. навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2013 г. абараніў дысертацыю па тэме: «Эвалюцыя знахарства ў Беларускім Палессі ў ХХ – пачатку ХХІ ст.» Чытае курсы «Гісторыя рэлігіі», «Гісторыя рэлігіі краін Еўропы і Амерыкі», «Гісторыя рэлігіі краін Усходу». Сфера навуковых інтэрэсаў: эвалюцыя традыцыйнай культуры беларусаў у ХХ – пачатку ХХІ ст.

Ярмоленка Антон Сяргеевiч.

Асiстэнт кафедры гiсторыi славян.

Макушнiкаў Алег Анатольевіч, дацэнт кафедры, доктар гістарычных навук

Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф. Скарыны ў 1982 г. і ў 1985 аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму  «Ніжняе Пасожжа ў другой палове 1 тыс. н.э.» З 1995 г. дацэнт кафедры. З 2012 году – доктар навук, прафессар. Навуковыя інтарэсы: сярэднявечная гісторыя і археалогія Паўднёва-Усходняй беларусі, прроблема ўзнікнення і ранняя гісторыя Гомеля. Чытае наступныя курсы: археалогія, асновы археалогіі, гісторыя Расіі і Украіны да найноўшага часу.

К.г.н., дацэнт, Зелянкова Ала Іванаўна.

У 1991 г. скончыла гістарычны факультэт ГДУ імя. Ф. Скарыны. У 2001 г. скончыла аспірантуру пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і ў 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Чытае наступныя курсы: гісторыя Расіі і Украіны ХХ ст., Гісторыю культуры Расіі і Украіны ХХ XIX-XX стст. Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага, нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі ў 1920-я гг; грамадска-палітычная і культурная жыццё насельніцтва Усходняга Палесся і Падняпроўя ў 20-я гг. ХХ стагоддзя.

Ражкова Святлана Мікалаеўна, вядучы лабарант кафедры

Кафедра славян у поўным складзе