Магістратура

РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ

Расклад заняткаў на 1 семестр 2020-2021

Магистранты Дневное 2020-21 1 сем.

Нагадваем, што ёсць мабільны дадатак з раскладам ГДУ. Ён даступны для запампоўкі
на платформах Android і iOS – назва «Adukacyja».

!! Пытаннi да экзамену –

VOPROSY_V_MAGISTRATURU_2020

 

 

 

З 2005 г. на гістарычным факультэце вядзецца навучанне студэнтаў па праграме магістарскай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях “Айчынная гісторыя” і “Усеагульная гісторыя”. Праходзіць навучанне можна як на дзённай форме (тэрмін навучання – 1 год), так і на завочнай (тэрмін навучання – 1,5 гады). Вучэбны працэс на спецыяльнасці “Усеагульная гісторыя” ажыццяўляецца дзвюма кафедрамі: усеагульнай гісторыі і гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Тыя, хто выбраў спецыяльнасць “Айчынная гісторыя”, праходзяць навучанне на кафедры гісторыі Беларусі. У ходзе навучання ў магістратуры студэнты істотна павышаюць свой прафесійны ўзровень за кошт вывучэння шэрагу спецыяльных курсаў, якія адлюстроўваюць сучасны стан гістарычнай навукі. Яны маюць магчымасць здаць экзамены кандыдацкага мінімума, што важна на выпадак будучага навучання ў аспірантуры. Завяршаецца навучанне ў магістратуры абаронай магістарскай дысертацыі. Тым, хто паспяхова заканчвае магістратуру, прысвойваецца кваліфікацыя магістр гістарычных навук.

Для паступлення ў магістратуру ў канцы мая трэба звярнуцца на кафедру, на якой студэнт пісаў дыпломную работу, з просьбай аб рэкамендацыі для паступлення ў магістратуру. Пры атрыманні рэкамендацыі неабходна падаць заяву на імя рэктара з просьбай аб допуску да ўступных экзаменаў у магістратуру ў канцы чэрвеня – першыя дні ліпеня. Пры паступленні ў магістратуру здаецца ўступны экзамен па спецыяльнасці. На спецыяльнасці магістратуры гістарычнага факультэта маюць магчымасць паступіць выпускнікі шэрагу спецыяльнасцей іншых факультэтаў. У гэтым выпадку неабходна здаваць два экзамены: па айчыннай гісторыі і па ўсеагульнай гісторыі.

Чытаюцца вучэбныя курсы і ажыццяўляецца кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі найбольш кваліфікаванымi дацэнтамi і прафесарамi факультэта. Выкананыя ў час навучання ў магістратуры дысертацыі з’яўляюцца важкім падмуркам пры напісанні ў будучым кандыдацкай дысертацыі.