ТАмГА – студэнтскае навуковае таварыства аматараў гісторыі і археалогіі. Дзейнічае на гістарычным факультэце Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”.
Заснавана ў 1996 г.
Навуковае студэнтскае таварыства аматараў гісторыіі і археалогіі актыўна дзейнічае на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны з 1996 г. Аднак і да гэтага часу студэнты-гісторыкі аб’ядноўваліся па сваіх інтарэсах як нефармальная групоўка. ТАмГА мае свой устаў, навуковага кіраўніка і старшыню, актыўных дзеячоў, якія праводзяць рэгулярныя паседжанні з навуковымі і навукова-інфармацыйнымі дакладамі.
Навуковы кіраўнік: Макушнікаў Алег Анатольевіч, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі ўсходніх славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
А.А. Макушнікаў узначальвае таварыства ТАмГА з часу яго стварэння. Навуковыя інтарэсы Алега Анатольевіча – сярэднявечча на землях усходніх славян. З 1993 г. А.А.Макушнікаў працуе ў ГДУ імя Ф. Скарыны. Ен доктар гістарычных навук (2012 г.), займае пасаду прафесара кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін, вядзе актыўную навукова-даследніцкую дзейнасць. Больш за 30 палявых сезонаў Алег Анатольевіч правеў у больш за 100 археалагічных экспедыцыях на Гомельшчыне. Менавіта А.А.Макушнікаў арганізаваў маштабныя даследаванні Універсітэта і іншых устаноў помнікаў летапіснага Гомеля, а таксама рэшткаў могільнікаў і паселішчаў каля весак Абакумы, Насовічы, Нісімкавічы, Мохаў, Шарпілаўка і інш.
Вынікі даследаванняў А.А.Макушнікава надрукуваны больш чым у 300 навуковых артыкулах. Ен – аўтар кніг “В поисках древнего Гомия” (1994), “Гомель с древнейших времен до конца XVIII века” (2 выданні – 2002, 2010), манаграфіі “Гомельское Поднепровье в V – середине XIII вв.: социально-экономическое и этнокультурное развитие” (2009), сааўтар акадэмічных выданняў “Археалогія Беларусі”, “Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя”, “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”, “Энцыклапедыя археалогіі і нумізматыкі Беларусі”, таксама кніг серыі “Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка” (па Гомелю, Буда-Кашалеўскаму, Веткаўскаму, Гомельскаму, Добрушскаму, Чачэрскаму раенах).
Вучні А.А.Макушнікава знайшлі свой шлях у навуку. Сярод іх – дзеючыя гісторыкі і археолагі, выкладчыкі нашага Універсітэта, вядомыя краязнаўцы, магістры і кандыдаты навук.
Асноўныя напрамкі працы:
– далучэнне студэнтаў да навуковай дзейнасці ў галіне вывучэння гісторыі і археалогіі Беларусі;
– публікацыя вынікаў даследаванняў у навуковай і навукова-папулярнай літаратуры;
– удзел ў арганізацыі і правядзенні археалагічных і краязнаўчых экспедыцый Універсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук, міжнародных;
– удзел ў арганізацыі і правядзенні экскурсій, выстаў, канферэнцый гісторыка-краязнаўчага напрамку;
– дапамога музейным установам у галіне апрацоўкі гісторыка-археалагічных калекцый;
– падтрымка творчых сувязей гомельскіх студэнтаў-гісторыкаў са студэнтамі іншых вузаў Беларусі і замежных краін;
– прапагада гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі;
– практычная падтрымка дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнню аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
– прыцягненне школьнікаў да навукова-краязнаўчай дзейнасці;
– дапамога справе стварэння ў школах кабінетаў-музеяў;
– удзел у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі.
Навуковыя сувязі:
– Беларускі дзяржаўны універсітэт;
– Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. Пушкіна;
– Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы;
– Магілеўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя А. Куляшова;
– Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт;
– Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі;
– Музей Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”;
– школы, гімназіі, ліцэі Гомеля і вобласці;
– Чарнігаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Т. Шаўчэнкі (Украіна);
– Федэральная дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова «Нацыянальны даследчыцкі універсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (Расія, Масква);
– Бранскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.Г. Пятроўскага (Расія);
– Інстытут археалогіі Расійскай Акадэміі навук (Масква);
– Гомельская абласная арганізацыя грамадскага абъяднання “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”;
– Гомельскае гарадское краязнаўчае таварыства.
Электронны адрас: prostokatya1993@ yandex.ru
Кантактныя тэлефоны: старшыня ТАмГА – (29) 125-19-52;
Гістарычны факультэт – 60-40-60