`

Ваколіца

Паважаныя Сябры! Калi вы з`яўляецеся сапраўднымi аматарамi краязнаўства, цi вы цiкавiцеся гiсторыяй Гомельшчыны i вам патрэбны слушныя матэрыялы аб гэтым краi, звяртайцеся да гiсторыка-краязнаўчай суполкi «ВАКОЛIЦА», што дзейнiчае на гiстарычнам факультэце ў ГДУ iмя Францiшка Скарыны. Кiраўнiцтва суполкi шчыра запрашае ўciх разам з «ВАКОЛIЦАЙ» больш глыбока пазнаёмiцца з мінуўшчынай нашага краю, даведацца аб важнейшых гiстарычных падзеях, з`явах i людзях горада.

26 сакавіка 2016 года актывісткі суполкі «Ваколіца» прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй на гістарычным факультэце. Вольга Пранабіс і Анастасія Казакова распавялі пра дзейнасць таварыства, асноўныя падзеі.