Белы Крыж

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Белы Крыж” быў створаны ў 2008 годзе групай энтузіястаў, аматараў сярэдневяковай гісторыі, сярод якіх была значная колькасць выпускнікоў і студэнтаў гістарычнага факультэта УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны”. З 2011 года клуб быў аформлены на кафедры ўсеагульнай гісторыі ў рамках студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі. У працы клуба прымаюць актыўны ўдзел студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта. За мінулы час удзельнікі СНДЛ падрыхтавалі матэрыяльную базу для аднаўлення аблічча паходнага лагера войскаў Свяшчэннай Рымскай імперыі пачатку 15 стагоддзя.

 

НАВІНЫ

14-16 чэрвеня 2019 г. на тэрыторыі Медзінінкайскага музея-запаведніку (Літва) прайшоў фестываль сярэдневяковай культуры, прысвечаны падзеям мяжы 14-15 стагоддзяў. Гледачы маглі назіраць паядынкі байцоў, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі рыцарскага турніру, а таксама масавыя баі. Акрамя таго, на фестывалі былі прадстаўлены розныя сярэдневяковыя гульні і забавы, адбылося выступленне музычных калектываў. Сярод удзельнікаў і арганізатараў фестывалю былі і прадстаўнікі СНДЛ “Белы Крыж” (кіраўнік А. П. Шыляеў).

 

12-14 ліпеня 2019 года адзначалася 609 гадавіна Грунвальдскай бітвы. Удзельнікі СНДЛ ” Белы Крыж “(кіраўнік А. П. Шыляеў, старшы выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі) традыцыйна наведалі Грунвальдскае поле ў Польскай Рэспубліцы і ўзялі ўдзел у інсцэніроўцы бітвы.

З 31 жніўня па 1 верасня 2019 г. у Полацку праходзіў міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры “Рубон”, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі СНДЛ “Белы Крыж” (кіраўнік А. П. Шыляеў, старшы выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі). У рамках фестывалю былі прадэманстраваны сярэдневяковыя караблі, адбыўся турнір і інсцэніроўка бітвы.

27 мая 2019 г. адбыўся юбілейны пяты Музей жывой гісторыі.

Больше фото – здесь!

Сустрэча ў Ветцы

7 лютага 2015 года адбылося выступленне СНДЛ кафедры ўсеагульнай гісторыі «Белы Крыж» у ліцэі №1 г. Ветка. Выступленне адбылося ў фармаце урока «жывой» гісторыі перад вучнямі 6-7 класаў. Падчас выступлення вучням былі прадэмантсраваны штодзённыя прадметы быта і вайсковы рыштунак 14 – 15 стагоддзяў. Пры канцы  выступлення гледачам быў прадстаўлены рыцарскі двубой.

20 лістапада на гістарычным факультэце разам з установай Шматпрофільны цэнтр дадатковай адукацыі Аддзела адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта была арганізавана сустрэча з вялікай групай вучняў гомельскіх школ. Патэнцыяльным абітурыентам былі прадстаўлены студэнцкія суполкі, якія працуюць на факультэце: “Таварыства аматараў гісторыі і археалогіі”, “Ваколіца”, “Белы крыж”, “Сябры музееў”. Спадзяемся, што цікавыя расказы і прэзентацыі, з якімі да вучняў школ звярнуліся студэнты факультэта, а таксама прадстаўленая ім экспазіцыя Археалагічнага музея, экскурсія па кафедрах паўплываюць на іх выбар, калі прыйдзе час вызначацца, у які ўніверсітэт паступаць.

Прапаганда гістарычных ведаў па-за межамі ўніверсітэта

26 кастрычніка  на базе ДУА«Клімаўская СШ» адбыўся адкрыты занятак, дзе была прадэманстравана  магчымасць выкарыстання гістарычнай рэканструкцыі ў навучальным працэсе. У падрыхтоўцы і правядзенні занятка прымалі ўдзел асістэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, кіраўнік СНДЛ  «Белы Крыж» м.г.н. А.П.  Шыляеў і выпускніца нашага факультэта, настаўніца гісторыі ДУА  «Клімаўская СШ»Курзіна Н.Н.