`

Historia magistra vitae

Упершыню падрыхтоўка спецыялістаў – гісторыкаў у нашым універсітэце пачалася ў 1944 г. , калі пасля вызвалення Гомеля былі адноўлены заняткі ў Гомельскім педінстытуце ім . В.П. Чкалава. Тады ўпершыню быў створаны гістарычны факультэт . У 1948 г. адбыўся першы выпуск гістарычнага факультэта. Пасля выпуску 1956 г. падрыхтоўка гісторыкаў у нашым універсітэце прыпынілася . У 1969 г. , з пераўтварэннем педінстытута ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у рамках гісторыка – філалагічнага факультэта было створана гістарычнае аддзяленне і аднавілася падрыхтоўка гісторыкаў . Гістарычны факультэт як самастойны пачаў функцыянаваць з 1988 г. У 1991 годзе на факультэце было створана юрыдычная аддзяленне , пачалася падрыхтоўка гісторыкаў з дадатковай спецыяльнасцю «Замежная мова» . У 1992 годзе была створана кафедра гісторыі Беларусі , факультэт перайменаваны ў гісторыка-юрыдычны , а з ліпеня 1998 г. падзелены на два самастойных факультэта – гістарычны і юрыдычны . У 2004 годзе ў склад факультэта была ўключана кафедра філасофіі. У цяперашні час у структуры факультэта працуе чатыры кафедры : гісторыі Беларусі , усеагульнай гісторыі , гісторыі славян i спецыяльных гістарычных дысцыплін , філасофіі. На факультэце працуюць 31 выкладчык , з іх 4 доктары і 19 кандыдатаў навук , навучаюцца каля 250 студэнтаў і магістрантаў. Навучанне на факультэце вядзецца па дзвюх спецыяльнасцях : «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)», «Музейная справа і ахова гісторыка культурнай-спадчыны (па накірунках)». Па спецыяльнасці«Гісторыя. Англійская мова»  апошні набор быў ажыццёўлены ў 2012 г. У рамках спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па накірунках)» рыхтуюцца спецыялісты двух профіляў. Па-першае, напрамак «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (гісторыя і музеалогія)» з прысваеннем кваліфікацыі “Гісторык. Музеолаг. Выкладчык”. Па-другое, «Музейная справа і ахова гісторыка культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)» з прысваеннем кваліфікацыі “Менеджар па культурнай спадчыне і турызму”. За час існавання факультэта падрыхтавана па дзённай і завочнай формах навучання каля 3000 спецыялістаў , якія працуюць у сферы адукацыі, у музеях , архівах , ВНУ , НДІ , грамадскіх арганізацыях і органах кіравання горада , вобласці , рэспублікі , прадпрымальніцкіх структурах. Вучэбна-выхаваўчы працэс на факультэце непарыўна звязаны з навуковымі даледаваннямі. Выкладчыкі праводзяць навуковыя даследаванні па такіх напрамках, як археалогія, этнаграфія, краязнаўства, гісторыі Гомельшчыны, гісторыя палітычных партый і рухаў Беларусі , найноўшай гісторыя Германіі і Польшчы, гiсторыя міжнародных адносін, праблемы заканамернасцяў гуманізацыі грамадскіх адносін , месца моладзі ў сучасным грамадстве. Пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных выкладчыкаў у навуковых даследаваннях актыўна ўдзельнічаюць студэнты. Кожны трэці студэнт факультэта – актыўны ўдзельнік навукова-даследчай работы. Актыўная навукова-даследчая работа вядзецца ў рамках студэнцкіх навуковых лабараторый, якіх на факультэце чатыры. Навукова-даследчая работа студэнтаў спрыяе выпрацоўцы ў іх прафесійных якасцяў.

Вялікая ўвага надаецца практычнай падрыхтоўцы студэнтаў. На факультэце праводзяцца практыкі : педагагічная , археолага/этнаграфічная , музейная (азнаямляльная), музейная (экскурсійна–фондавая), эўрыстычная (пошукавая), менеджарская. Базай для правядзення практык служаць школы, гімназіі, бібліятэкі, музеі г. Гомеля , архівы Гомельскай вобласці , кампутарныя класы ўніверсітэта, прадпрыемствы турыстычнай сферы. Археалагічная практыка праводзіцца ў палявых умовах.

З 2005 г. на факультэце вядзецца навучанне студэнтаў па праграме магістарскай падрыхтоўкі па дзвюх спецыяльнасцях: “Айчынная гісторыя” і “Усеагульная гісторыя”.
Студэнты факультэта актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім, культурна-масавым, спартыўным жыцці ўніверсітэта. Яны ўдзельнікі разнастайных мастацкіх гурткоў, спартыўных секцый, грамадскіх аб’яднанняў.