`

Навiны 2018/2019

16 февраля 2019 г. доцент кафедры всеобщей истории к.и.н Толочко Д.М. со студентами группы МД – 31 заочного факультета посетил выставку, посвященную современной живописи

9 февраля 2019 г.  в гимназии №58 имени Ф.П. Гааза состоялся очередной конкурс исследовательских работ школьников. В составе членов жюри принял участие зав.кафедрой всеобщей истории к.и.н., доцент Черепко С.А.

12 снежня студэнты групы МД-4 з выкладчыкам А.М. Дуброўка наведалі Гомельскі абласны драматычны тэатр, каб паразважаць пра сэнс жыцця разам з героямі п’есы іспанскага аўтара Алехандра Касона «Дрэвы паміраюць стоячы». Яны сталі сведкамі таго, як у невялікім іспанскім мястэчку існуе вельмі незвычайная фірма. Яе супрацоўнікі дапамагаюць сваім падапечным здабыць шчасце хоць бы на некалькі дзён… Увогуле гэта быў спектакль пра выбар маральнага шляху, жыццёвай дарогі. У гэтай гісторыі можна знайсці адлюстраванне ўсіх асноўных маральных установак, што  вельмі важна ў наш час.

20 ноября в Музее редкой книги открылась выставка «С книгой и мечом». В экспозиции представлены издания из книжной коллекции князей Паскевичей и редкого фонда по истории средневековья и средневекового вооружения, копии рыцарских предметов XIV-XV веков, выполненные студенческой научно-исследовательской лабораторией «Белы Крыж» Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины. Посетители выставки прослушали лекцию старшего преподавателя А.П. Шиляева по истории рыцарства. На открытии присутствовали ученики Гомельского городского лицея №1, студенты Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины, посетители библиотеки.

13 лістапада ў ГДУ адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыі і сучаснасць”. Канферэнцыя арганiзавана Гомельскай епархiяй i гiстарычным факультэтам ГДУ і стала часткай XV Пакроўскіх адукацыйных чытанняў. Тэматыка сустрэчы ахапіла розныя напрамкі: ад сур’ёзных гістарычных даследаванняў да філасофскіх разваг пра сэнс існавання. Характэрныя рысы праваслаўя на беларускай зямлі, спецыфіка сучаснай царкоўнай палітыкі, значэнне хрысціянскіх каштоўнасцей у адукацыі і захаванні культурнай спадчыны – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі даследчыкі падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў. Актыўны ўдзел у каференцыі прынялі выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі С.А. Чаропка і А.П. Шыляеў.

Первый форум регионов Беларуси и Украины прошел в Гомеле 25-26 октября. Преподаватели и студенты истфака принимали участие в мероприятиях Первого форума регионов Беларуси и Украины, проходившего на базе ГГУ 25-26 октября. Студенты выступали на концерте. Старший преподаватель А.П. Шиляев в рамкахСНИЛ СНИЛ «Белы крыж» представлял гостям историческую реконструкцию «Печатный станок XVI века».

25 октября 2018 г. в центральной библиотеке им. А.И. Герцена состоялось мероприятие литературного проекта «Круг чтения» с отцом Саввой (Мажуко). Обсуждался роман Генрика Сенкевича «Камо грядеши». Мероприятие посетили доцент А.М. Кротов с историками (И-21) и музейщиками (МД-12).

30 сентября на территории Медининкайском музее-заповеднике прошел фестиваль средневековой культуры, посвященный событиям рубежа 14 – 15 века. Зрители могли наблюдать поединки бойцов, участвовавших в реконструкции рыцарского турнира, а также массовые бои. Кроме того, на фестивале были представлены различные средневековые игры и развлечения, состоялось выступление музыкальных коллективов. Среди участников и организаторов фестиваля были и представители СНИЛ «Белы Крыж» (руководитель А.П. Шиляев).

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Першая сусветная вайна ў лёсах народаў Усходняй Еўропы»

27 верасня ў ГДУ адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Першая сусветная вайна ў лёсах народаў Усходняй Еўропы». Арганізатарамі дадзенай канферэнцыі выступілі кафедра ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гомелі.

Канферэнцыю адкрыў прарэктар па выхаваўчай працы Юрый Нікіцюк. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і слухачам канферэнцыі звярнуўся спецыяліст Рассупрацоўніцтва Віктар Мічурын.

У рамках работы секцый былі абмеркаваныя актуальныя праблемы, звязаныя з баявымі дзеяннямі падчас Першай сусветнай вайны, сацыяльнае і эканамічнае становішча грамадзянскага насельніцтва, развіццё нацыянальнага руху і міжнародных адносін у гады Першай сусветнай вайны, а таксама з адлюстраваннем яе падзей ў гістарычнай памяці народаў Еўропы.

Гістарычная спадчына Турава

Выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі прынялі ўдзел у II навукова-практычнай канферэнцыі «Гістарычная спадчына г. Турава». На пленарным і секцыйных пасяджэннях быў разгледжаны шырокі спектр гісторыка-краязнаўчых праблем Тураўшчыны. Загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі С.А. Чаропка прадставіў даклад, які быў прысвечаны працэсам паказачвання насельніцтва горада ў сярэдзіне XVII ст. Былі ўзняты пытанні, звязаныя з каардынацыяй даследчай і навукова-асветніцкай працы Гомельшчыны і канкрэтных формаў ўдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў музейнай профілю. Прадстаўнікі гістарычнага факультэта ўнеслі шэраг прапаноў у выніковую рэзалюцыю канферэнцыі. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана шырокая культурная праграма.

Адукацыйны семінар у Бухенвальде

У перыяд з 9 па 14 верасня на базе Мемарыялу Бухенвальд адбыўся семінар «Як займацца «цяжкім» мінулым у адукацыйнай працы: роля і дзейнасць адукацыйных аддзелаў мемарыялаў». У працы семінара прыняў удзел загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі к.г.н., дацэнт Станіслаў Чаропка. Мерапрыемства, якое было арганізавана «Гістарычнай майстэрні ў Мінску» і Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау, адбылося дзякуючы фінансавай падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза MOST.

У рамках работы семінара адбыўся шэраг дыскусій па пытаннях методыкі выкладання асобных аспектаў Другой сусветнай вайны, захавання культуры памяці ў ГДР, а таксама ў сучасным нямецкім і беларускім грамадствах. Удзельнікі семінара наведалі пастаянную выставу «Бухенвальд: выгнанне з грамадства і гвалт 1937-1945» дакументацыйнага цэнтра «Topf und Söne», Мемарыял Дора-Міттельбаў. Акрамя абмену вопытам, беларускія і нямецкія калегі абмеркавалі магчымыя шляхі далейшага супрацоўніцтва.

Супрацоўніцтва з Цюбінгенскім універсітэтам працягваецца

15 верасня ў рамках праекта Еўрапейскага саюза Erasmus + перад студэнтамі і выкладчыкамі гістарычнага факультэта ГДУ выступіла прафесар Цюбінгенскага ўніверсітэта Эбэрхарда Карла, доктар гістарычных навук Вольга Келер. Гэтая сустрэча з’яўляецца працягам развіцця плённага супрацоўніцтва паміж нашым ВНУ.

Студэнты праслухалі лекцыю на тэму: «З гісторыі Рэфармацыі на беларускіх землях ВКЛ і ў Вюртэмберг: Францыск Скарына, Радзівілы, барон фон Унганд, прымус Трубер». Прафесар В. Келер адказала на шматлікія пытанні студэнтаў і магістрантаў аб магчымасцях атрымання доўгачасовых стажыровак у Цюбінгенскім універсітэце. Гэта не выпадкова, бо госця з’яўляецца каардынатарам еўрапейскіх праграм акадэмічнай мабільнасці для вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

На сустрэчы з выкладчыкамі гістарычнага факультэта абмяркоўваўся шэраг важных пытанняў, якія тычацца сучасных методык выкладання гістарычных дысцыплін у Беларусі і Германіі. Сярод іншага, увага была нададзена працягу і пашырэння супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі. Ужо гэтай восенню на 6-месячную стажыроўку ў Цюбінген адправіцца магістрант гістарычнага факультэта М. Шпет, дэкан гістарычнага факультэта д.и.н., прафесар М.М. Мязга пройдзе стажыроўку, а к.г.н., дацэнт Е.Н. Дуброўка прачытае цыкл лекцый нямецкім студэнтам.

Нагадаем, што ў рамках узаемнай працы ў Цюбінгенскім універсітэце ў снежні 2017 гады загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі к.г.н., дацэнт С.А. Чаропка прачытаў курс лекцый па гісторыі сярэдніх вякоў. У ходзе візіту ў адказ перад студэнтамі гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў выступіла прафесар Вольга Келлер. У ліпені 2018 г. пры фінансавай падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза MOST Цюбінгенскі і Штутгартскі ўніверсітэты наведала дэлегацыя ГДУ, падчас якой выкладчыкі абмяняліся c нямецкімі калегамі вопытам выкладання гуманітарных дысцыплін, наведалі фонды Дзяржаўнага архіва Бадэн-Вюртэмберга ў г. Штутгарт і дамовіліся аб новых формах ўзаемнага супрацоўніцтва . Адным з вынікаў гэтай паездкі і стала дадзеная сустрэча.