`
Афармленне бiблiяграфii, тэксты лекцый, пытаннi да экзаменаў i ўся патрэбная iнфармацыя тут!

Афармленне бiблiяграфii, тэксты лекцый, пытаннi да экзаменаў i ўся патрэбная iнфармацыя тут!

Презентация по правильному оформлению библиографии Окно поиска документов для тех, кто ...

Глядзі далей

Дзень Гісторыка (Фотасправаздача)

Катэгорыя: архіў за 2013 год  Аўтар: admin

19 красавіка 2013 года ў рамках правядзення дзён гістарычнага факультэта адбыўся канцэрт, на якім выступілі студэнты гістфаку. Па яго выніках – менавіта гэты дзень гісторыка стаў найбольш удалым за апошнія тры гады. Бо змянілася каманда, якая стварала крэатыў, і ўжо новыя хлопцы, пераняўшы вопыт папярэдніх пакаленняў, здолелі паставіць годную праграму. Вашай увазе прапануем фотасправаздачу (дайджэст) гэтага канцэрта.

Глядзець далей

«Урокі дабрыні» ад валанцёрскага руху «Сябар Дзяцей»

Катэгорыя: архіў за 2012 год  Аўтар: admin

У 2012 годзе ў ГДУ праходзіў конкурс валанцёрскіх фарміраванняў «Урокі дабрыні». Работы пераможцаў  былі прадстаўлены у пяці намінацыях на рэспубліканскім конкурсе «Валанцёр года – Добрае сэрца», якія праводзіў БРСМ. Па адзінагалоснай думцы журы ў намінацыі «лепшае валанцёрскі фармаванне» перамагло валанцёрскае таварыства «Сябар дзяцей» Лепшым валанцёрам названы Павел Тарасаў – магістрант гістарычнага факультэта, валанцёр таварыства «Сябар дзяцей».

Глядзець далей

“Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ–ХХ стагоддзяў: этнакультрныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”.

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

На гістарычным факультэце ГДУ прайшла рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ–ХХ стагоддзяў: этнакультрныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”.

Як адзначыў, адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай рабоце А.М. Дземідзенка, гістарычная навука ў адрозненні ад астатніх мае спецыфічны адбітак, бо раскрывае свае таямніцы толькі пасля некаторага часу, асэнсоваючы наступствы. І гэты навуковы форум добра падыходзіць да тэматыкі даследчай дзейнасці нашага ўніверсітэта і факультэта.

Глядзець далей

Першакурснік 2012

Катэгорыя: архіў за 2012 год  Аўтар: admin

Сёлета гістарычны факультэт ладзіў сваю праграму па-беларуску. Яе дапамагалі рыхтаваць студэнты старэйшых курсаў.

Упершыню на роднай мове гісторыкі выступалі на ўніверсітэцкай сцэне ў 2009 г. іншыя ж факультэты штогод выступаюць па-расейску. Магчыма, што на гістарычным факультэце замацуецца добрая традыцыя ўдзельнічаць у конкурсе выключна па-беларуску.



Глядзець далей
Старонка 41 з 41« Першая...1020303738394041