Архіў на метку ‘прэзентацыя’

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ «ЖЫЦЬ І ПОМНІЦЬ»

У ГДУ адбылася прэзентацыя энцыклапедычна-фаліянтнага выдання «Жыць і помніць». Арганізатар мерапрыемства- гістарычны факультэт. Аўтары – журналістка, перакладчыца Алена Харашэвіч і юрыст, пісьменнік, доктар гістарычных навук Анатоль Шаркоў. Як лічаць самі аўтары, іх духоўным суаўтарам можна па праве лічыць настаяцеля Ўсіхсвяцкага прыхода ў Мінску протаіерэя Фёдара Поўнага. Прысвечана выданне 70-годдзю Вялікай Перамогі.