Экзаменацыйныя тэсты, тэксты лекцый і інш.

Экзаменацыйныя тэсты, тэксты лекцый і інш.

Экзаменацыйныя тэсты, тэксты лекцый, пытанні да экзамену і інш.   Доступ к ...

Глядзі далей

СЮЖЭТ У НАВIНАХ ПРА АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

Глядзець далей

“ЛАГЕР СМЕРЦI ТРАСЦЯНЕЦ. ГIСТОРЫЯ I ПАМЯЦЬ”

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

Беларуска-нямецкая перасоўная выстава “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць”, якая прысвечана гісторыі аднаго з самых буйных у Еўропе лагераў смерці, адкрылася 3 красавіка ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны. Экспазіцыя, якая размесціцца ў выставачнай зале універсітэта, пазнаёміць гамяльчан з архіўнымі дакументамі, асабістымі гісторыямі і ўспамінамі вязняў Трасцянецкага лагера смерці, створанага нацыстамі на тэрыторыі Беларусі ў 1942 годзе. “Лагер праіснаваў да ліпеня 1944 года.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, пасольства ФРГ у Беларусі, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау (IBB Мінск), ГДУ імя Ф. Скарыны, Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна, фонд “Помнік забітым яўрэям Еўропы”. Перасоўную выставу “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць” ўжо маглі бачыць жыхары гарадоў Беларусі і Германіі. У арганізацыі і адкрыцці выставы прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі і студэнты гістарычнага факультэта.

Глядзець далей

СУМЕСНЫ СЕМIНАР ПЕДАГОГАЎ-ГIСТОРЫКАЎ У ГДУ IМЯ Ф. СКАРЫНЫ

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

У рамках работы перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» 4 красавіка 2019 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся семінар для настаўнікаў школ, гімназій і ліцэяў Гомеля і Гомельскай вобласці. На мерапрыемстве, якое было арганізавана дзякуючы супрацоўніцтву нашага ўніверсітэта з Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Гістарычнай майстэрняй імя Л. Левіна, сабралася больш за 20 педагогаў. Супрацоўнік гістарычнай майстэрні к.г.н. А. Далгоўскі правёў экскурсію па выставе, звяртаючы асаблівую ўвагу на пытанні, звязаныя з методыкай падачы інфармацыі пра гісторыю лагера смерці Трасцянец слухачам. Затым адбылося абмеркаванне пытанняў, якія звязаны з праблемамі захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і перадачы ведаў аб гэтым трагічным перыядзе нашай гісторыі будучым пакаленням. Кіраўнік гістарычнай майстэрні к.г.н. І. Кашталян разам са сваім калегам А. Далгоўскім, якія ўжо не першы год працуюць у сферы пытанняў захавання культуры памяці, падзяліліся сваім вопытам у гэтай галіне, прадставіўшы свае напрацоўкі гомельскім педагогам. У арганізацыі і рабоце семінара прынялі актыўны ўдзел супрацоўнікі нашага ўніверсітэта д.г.н., прафесар Р.Р. Лазько, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі к.г.н., дацэнт С.А. Чаропка, вядучы спецыяліст Л.У. Дуброўская.

Глядзець далей

ТУРНИР ПО ШАХМАТАМ

Катэгорыя: Без рубрики  Аўтар: admin

26-28.03.2019 прошли соревнования по шахматам первенства ГГУ им. Ф.Скорины. Мазуров Александр (И-41) в личном первенстве занял 3 место.
ПОЗДРАВЛЯЕМ!!

Глядзець далей