Таварыства Аматараў Гiсторыi i Археалогii

ТамГаТАмГА – студэнтскае навуковае таварыства аматараў гісторыі і археалогіі. Дзейнічае на гістарычным факультэце Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”.

Заснавана ў 1996 г.

Навуковае студэнтскае таварыства аматараў гісторыіі і археалогіі  актыўна дзейнічае на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны з 1996 г. Аднак і да гэтага часу студэнты-гісторыкі аб’ядноўваліся па сваіх інтарэсах як нефармальная групоўка. ТАмГА мае свой устаў, навуковага кіраўніка і старшыню, актыўных дзеячоў, якія праводзяць рэгулярныя паседжанні з навуковымі і навукова-інфармацыйнымі дакладамі.

Навуковы кіраўнік: Макушнікаў Алег Анатольевіч, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі ўсходніх славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

ТамГаА.А. Макушнікаў узначальвае таварыства ТАмГА з часу яго стварэння. Навуковыя інтарэсы Алега Анатольевіча – сярэднявечча на землях усходніх славян. З 1993 г. А.А.Макушнікаў працуе ў ГДУ імя Ф. Скарыны. Ен доктар гістарычных навук (2012 г.), займае пасаду прафесара кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін, вядзе актыўную навукова-даследніцкую дзейнасць. Больш за 30 палявых сезонаў Алег Анатольевіч правеў у больш за 100 археалагічных экспедыцыях на Гомельшчыне. Менавіта А.А.Макушнікаў арганізаваў маштабныя даследаванні Універсітэта і іншых устаноў помнікаў летапіснага Гомеля, а таксама рэшткаў могільнікаў і паселішчаў каля весак Абакумы, Насовічы, Нісімкавічы, Мохаў, Шарпілаўка і інш.

Вынікі даследаванняў А.А.Макушнікава надрукуваны больш чым у 300 навуковых артыкулах. Ен – аўтар кніг “В поисках древнего Гомия” (1994), “Гомель с древнейших времен до конца XVIII века” (2 выданні – 2002, 2010), манаграфіі “Гомельское Поднепровье в V – середине XIII вв.: социально-экономическое и этнокультурное развитие” (2009), сааўтар  акадэмічных выданняў “Археалогія Беларусі”, “Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя”, “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”, “Энцыклапедыя археалогіі і нумізматыкі Беларусі”, таксама кніг серыі “Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка” (па Гомелю, Буда-Кашалеўскаму, Веткаўскаму, Гомельскаму, Добрушскаму, Чачэрскаму раенах).

Вучні А.А.Макушнікава знайшлі свой шлях у навуку. Сярод іх – дзеючыя гісторыкі і археолагі, выкладчыкі нашага Універсітэта, вядомыя краязнаўцы, магістры і кандыдаты навук.

Асноўныя напрамкі працы:

–       далучэнне студэнтаў да навуковай  дзейнасці ў галіне вывучэння гісторыі і археалогіі Беларусі;

–       публікацыя вынікаў даследаванняў у навуковай і навукова-папулярнай літаратуры;

–       удзел ў арганізацыі і правядзенні археалагічных і краязнаўчых экспедыцый Універсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук, міжнародных;

–       удзел ў арганізацыі і правядзенні экскурсій, выстаў, канферэнцый гісторыка-краязнаўчага напрамку;

–       дапамога музейным установам у галіне апрацоўкі гісторыка-археалагічных калекцый;

–       падтрымка творчых сувязей гомельскіх студэнтаў-гісторыкаў са студэнтамі іншых вузаў Беларусі і замежных краін;

–       прапагада гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі;

–       практычная падтрымка дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнню аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

–       прыцягненне школьнікаў да навукова-краязнаўчай дзейнасці;

–       дапамога справе стварэння ў школах кабінетаў-музеяў;

–       удзел у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі.

Навуковыя сувязі:

–       Беларускі дзяржаўны універсітэт;

–       Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. Пушкіна;

–       Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы;

–       Магілеўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя А. Куляшова;

–       Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт;

–       Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі;

–       Музей Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”;

–       школы, гімназіі, ліцэі Гомеля і вобласці;

–       Чарнігаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Т. Шаўчэнкі (Украіна);

–       Федэральная дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова  «Нацыянальны даследчыцкі універсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (Расія, Масква);

–       Бранскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.Г. Пятроўскага (Расія);

–       Інстытут археалогіі Расійскай Акадэміі навук (Масква);

–       Гомельская абласная арганізацыя грамадскага абъяднання “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”;

–       Гомельскае гарадское краязнаўчае таварыства.

Электронны адрас: prostokatya1993@ yandex.ru

Кантактныя тэлефоны: старшыня ТАмГА – (29) 125-19-52;

Гістарычны факультэт – 60-40-60

Экспедыцыi ТамГа

Наше местонахождение: 246019, г. Гомель, ул. Кирова 119, каб. 3-16(деканат)

Декан факультета — Черепко Станислав Александрович, кандидат исторических наук, доцент.

Choose Language »