Час школьных канікулаў выкарыстоўваецца для актывізацыі прафарыентацыйнай работы са школьнікамі. 23 сакавіка 2026 г. на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый прайшло маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства, арганізатарам якога выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі. На запрашэнне наведаць факультэт адгукнуліся навучэнцы школ Гомеля і шэрага раёнаў нашай вобласці. Сустрэча на факультэце ўключала некалькі кампанентаў. Спачатку студэнты правялі прэзентацыю факультэта, расказалі пра яго спецыяльнасці, правілы паступлення на іх. Потым старшы выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі А.П. Шыляеў расказаў аб рабоце на факультэце СНДЛ. Пасля гэтага госці факультэта прысутнічалі на лекцыі па гісторыі Навейшага часу, якую для студэнтаў 3 курса чытаў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М.М. Мязга. Тыя з вучняў, хто правільна адказаў на пытанні па матэрыяле лекцыі, атрымалі сувеніры. Завяршылася знаходжанне школьнікаў на факультэце экскурсіяй у археалагічны музей, якую правёў А.П. Шыляеў. Усім удзельнікам сустрэчы былі ўручаны памятныя сертыфікаты.