Menu Close

Наша перамога!

Наша перамога!

Наша перамога!

25-26 лістапада 2013 года ў сценах нашага універсітэта праходзіла Рэгіянальная алімпіяда па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны. Яна была прымеркавана да светлай юбілейнай даты: 70-годдзю вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Нягледзячы на зусім недазваляльныя капрызы прыроды, атмасфера алімпіяды была вельмі цёплай і прыемнай. Бо толькі вырашаючы алімпіядныя заданні, хлопчыкі і дзяўчынкі з розных ВНУ нашага горада, а таксама з універсітэтаў Бранска і Чарнігава, былі супернікамі. Пасля  інтэлектуальных баталій хтосьці пазнаёміўся з новымі людзьмі, а хтосьці — сустрэў даўняга знаёмага.
Пытанні, прапанаваныя ў заданнях, былі разнапланавымі і арыентаванымі не толькі на дакладнае веданне дат, тэрмінаў, прозвішчаў вядомых асоб, але і прымушалі удзельнікаў праявіць кемлівасць. «Галоўнае не перамога, а ўдзел» — дадзены лозунг быў не прымянiмы ў выяўленні лепшых знаўцаў Другой сусветнай вайны. Па выніках алімпіяды сярод 12 каманд лепшай стала зборная гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага факультэта ў складзе Весялова Івана, Яцук Аляксея, Споды Андрэя, Рудзінскага Юрыя і Міхайлава Мікалая. Яны таксама сталі лідэрамі ў індывідуальным заліку (прозвішчы пералічаны ў адпаведнасці з занятымі месцамі). Другое месца выйграла каманда Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, а трэцяе месца па-сяброўску падзялілі паміж сабой госці з Бранскага дзяржаўнага універсітэта ім. І.Г. Пятроўскага і Чарнігаўскага нацыянальнага педагагічнага універсітэта ім. Т.Г. Шаўчэнка.
Каманды-пераможцы алімпіяды, а таксама пераможцы ў асабістым заліку, былі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама атрымалі каштоўныя прызы — кнігі, бо лепшыя падарункі для сапраўднага аматара гісторыі — гэта фаліянты, у якіх можна запазычыць веды для будучых мазгавых бітваў.
На цэлых два дня праўдзівы алімпійскі дух атрымаў прапіску ў нашым універсітэце. Прыемна, што гэта далёка не апошняе спаборніцтва, у якім галоўную ролю гуляе не фізічная сіла, а сіла розуму.
Месцы, як і паведамлялася раней, размеркаваліся наступным чынам:
1. ГДУ імя Францыска Скарыны
2. Гомельскі інжынерны інстытут МНС
3. ЧНПУ імя Т.Г. Шаўчэнка

 

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

ЮБИЛЕЙНЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ ФАКУЛЬТЕТА ИСТОРИИ И МЕЖКУЛЬТУРНЫХ КОММУНИКАЦИЙ: СТАРТ ДАН

В понедельник стартовали юбилейные мероприятия факультета истории и межкультурных коммуникаций, приуроченные 80-летию со дня основания, в которых приняли участие студенты и преподаватели факультета. Одним из

Депутаты Гомельского горсовета трудились на республиканском субботнике в детском оздоровительном лагере «Луч»

Депутаты Горсовета г. Гомель с участием Татьяны Викторовны Починок приняли участие в городском субботнике на территории детского оздоровительного лагеря «Луч». Был наведен порядок на территории,

ВЕСЕННИЙ ВЕЛОПРОБЕГ

Более 5000 человек присоединились к ежегодному Весеннему велопробегу. Общая протяженность маршрута составила 12 километров. В мероприятии приняли участие студенты и сотрудники ГГУ имени Франциска Скорины.

На факультете истории и межкультурных коммуникаций ГГУ им. Ф. Скорины 8 апреля состоялся День открытых дверей

Главная цель мероприятия – познакомить школьников и их родителей с факультетом и специальностями, рассказать об обучении и поступлении, о преимуществах обучения на факультете. С приветственным

Choose Language »