24 верасня 2015 г. адбылася паспяховая абарона дысертацыі на суісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме “ПОЛИТИКА ВЕЛИКОБРИТАНИИ В ОТНОШЕНИИ ВОСТОЧНЫХ ГРАНИЦ ПОЛЬШИ (ноябрь 1918 – март 1923 г.)” асістэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі Дуброўка Аленай Мікалаеўнай. Абарона дысертацыі праходзіла ў савеце па абароне дысертацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Работа А.М. Дуброўка атрымала высокую ацэнку з боку членаў савета, апанентаў, аўтараў водзываў на аўтарэферат дысертацыі. Быў адзначаны яе высокі навуковы ўзровень.
Калектыў гістарычнага факультэта шчыра віншуе Алену Мікалаеўну з гэтым поспехам.