З нагоды міжнароднага Дня студэнта 17 лістапада на гістарычным факультэце адбыўся дзень самакіравання. Дублерам дэкана факультэта выступіў Максім Бялец, а намеснікам дэкана па выхаваўчай працы стаў Сяргей Арцёменка. Студэнты ўзялі ўладу ў свае рукі і праводзілі заняткі замест выкладчыкаў. Гэта атрымалася ў іх вельмі цікава і крэатыўна!
На занятках Н.А. Сіротка передала ўладу Вераніке Курыцкай і Яне Таўтын, якія захапляюча прэзентавалі сваю тэорыю аб гісторыі культуры, правялі шмат конкурсаў і гульняў са студэнтамі. Вельмі спадабалася гульня ў сцікеры. А.Г. Яшчанка дублёрам абрала Івана Сінілу, які вельмі добра распавёў тэму лекцыі. Замест С.А. Чаропка лекцыю таксама праводзіў дублер.