Menu Close

Выстава «Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955»

Выстава «Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955»

Выстава «Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955»

5 лютага 2016 г. у паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё гістарычнай выставы “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”. Прэзентацыю наведалі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.Д. Лебедзеў, намеснік дэкана па інфарматызацыі і профарыентацыі Н.А. Сіротка разам са студэнтамі-музеолагамі групы МС-44 і іншых груп гістарычнага факультэта.

Гэты праект прысвечаны 70-й гадавіне Другой сусветнай вайны, 70-й гадавіне вызвалення Варшавы і 35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава арганізавана сумесна з Домам сустрэч з гісторыяй (Варшава) і Польскім Інстытутам у Мінску.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы разбуранай і пасляваеннае аднаўленне горада.
Разбурэнне Варшавы з’яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў.
Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха.
Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад.
Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім масштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

Факультет истории и межкультурных коммуникаций на весенних каникулах провел ряд профориентационных мероприятий со школьниками «В гостях у Скорины»

               Наш факультет посетили учащиеся из 10 школ Гомеля и Гомельской области. В старших классах ребята задумываются о своем

В ПАМЯТЬ ХАТЫНСКОЙ ТРАГЕДИИ

        На факультете истории и межкультурных коммуникаций состоялся воспитательный семинар, приуроченный 81-й годовщине Хатынской трагедии. 22 марта 1943 года была сожжена белорусская

Воспитательная беседа о противодействии наркотикам со студенческой молодежью

13 марта 2024 года состоялась воспитательная беседа представителей правоохранительных органов со студенческой молодежью, приуроченная к Международному дню борьбы с наркоманией и незаконным оборотом наркотиков. Экспертами

ПРЕЗИДЕНТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПОЗДРАВИЛ ЗАВЕДУЮЩУЮ КАФЕДРОЙ ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ ОКСАНУ ГРИГОРЬЕВНУ ЯЩЕНКО С МЕЖДУНАРОДНЫМ ЖЕНСКИМ ДНЕМ

От Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко в преддверии праздника 8 Марта пришла поздравительная открытка  заведующей кафедры истории Беларуси Оксане Григорьевне Ященко с Международным женским днем!

Choose Language »