13 лютага 2016 г. у гімназіі № 58 г. Гомеля прайшлі 16-я «Гаазаўскія чытанні», на якіх былі прадстаўлены навуковыя работы школьнікаў г. Гомеля. Сярод прадстаўленых работ прагучалі даклады гістарычнай, культуралагічнай, філасофскай тэматыкі. Кіраўніком журы секцыі «Гісторыя Беларусі. Краязнаўства» быў дацэнт кафедры гісторыі славян і СГД У.А. Ганчар. Асістэнт кафедры гісторыі славян і СГД Ярмоленка А.С. быў кіраўніком секцыі «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны». Асістэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі А.П. Шыляеў кіраваў секцыяй «Усеагульная гісторыя». Журы секцыі «Гомельшчына: учора, сёння, заўтра» узначальваў асістэнт кафедры філасофіі В.У. Цацарын.