6 – 7 чэрвеня 2018 г. недалёка ад Беластоку ў мястэчку Ціханавец (Польшча) на базе музея гісторыі сельскай гаспадаркі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Шляхі да незалежнасці народаў Усходняй Еўропы 1914 – 1921 г.” У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі. Сярод замежных дэлегацый беларуская аказалася найбольш шматлікай – 4 чалавекі. ГДУ імя Ф. Скарыны прадстаўляў дэкан гістарычнага факультэта М. Мязга. Ён прадставіў даклад “Пытанне беларускай дзяржаўнасці ў палітыцы Савецкай Расіі ў час польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гг.” Акрамя абмеркавання праблем, звязаных з фарміраваннем дзяржаўнасці ў народаў Усходняй Еўропы ў час і па завяршэнню Першай сусветнай вайны, вялікую цікавасць у ўдзельнікаў канферэнцыі выклікаў музей, у якім яна адбывалася. Ён уяўляе сабою рэканструкцыю гаспадарчых заняткаў і побыту жыхароў Падляшша на мяжы 19 – 20 стст.

ПРОФОРИЕНТАЦИЯ ПРОДОЛЖАЕТСЯ
Заместитель декана по профориентации на зимних каникулах продолжила серию профориентационных мероприятий для школьников. 06.01.2021 исторический факультет посетили учащиеся 11 класса УО «Средняя школа №62». Студенты