Беларуска-нямецкая перасоўная выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць», якая прысвечана гісторыі аднаго з самых буйных у Еўропе лагераў смерці, адкрылася 3 красавіка ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны. Экспазіцыя, якая размесціцца ў выставачнай зале універсітэта, пазнаёміць гамяльчан з архіўнымі дакументамі, асабістымі гісторыямі і ўспамінамі вязняў Трасцянецкага лагера смерці, створанага нацыстамі на тэрыторыі Беларусі ў 1942 годзе. «Лагер праіснаваў да ліпеня 1944 года.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, пасольства ФРГ у Беларусі, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау (IBB Мінск), ГДУ імя Ф. Скарыны, Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна, фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы». Перасоўную выставу «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» ўжо маглі бачыць жыхары гарадоў Беларусі і Германіі. У арганізацыі і адкрыцці выставы прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі і студэнты гістарычнага факультэта.
ЮБИЛЕЙНЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ ФАКУЛЬТЕТА ИСТОРИИ И МЕЖКУЛЬТУРНЫХ КОММУНИКАЦИЙ: СТАРТ ДАН
В понедельник стартовали юбилейные мероприятия факультета истории и межкультурных коммуникаций, приуроченные 80-летию со дня основания, в которых приняли участие студенты и преподаватели факультета. Одним из