Кафедра ўсеагульнай гісторыі працягвае плённае навуковае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. 18 чэрвеня 2020 г. загадчык кафедры Мікалай Мязга з дапамогай ІКТ прыняў удзел у рабоце семінара, арганізаванага Вінніцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М. Кацюбінскага (Украіна). У ходзе семінара абмяркоўвалася спецыфіка падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларусі і Украіне.
Украінскія калегі далі ацэнку тым рэформам, якія намячаюцца на бліжэйшы час у гэтай сферы ў Украіне. М. Мязга расказаў пра спецыфіку праходжання дысертацый праз саветы па абароне дысертацый па гісторыі ў Беларусі.