`

НДРС

Навукова-даследчая работа студэнтаў (НДРС) з’яўляецца важнай неад’емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэса на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.

Мэта НДРС – стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў, развіцця іх сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнтнасці для працы ў навуковых калектывах, актыўнага ўключэння ў навукова-даследчую дзейнасць вну, а таксама павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і развіццё навуковага патэнцыялу.

На гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны вялікая ўвага надаецца стварэнню неабходных умоў для навукова-даследчай работы студэнтаў, развіццю і удасканаленню яе форм. Студэнты маюць магчымасць займацца навуковымі даследаваннямі пры падрыхтоўцы паведамленняў, дакладаў і рэфератаў, напісанні курсавых і дыпломных работ, падчас удзелу ў вучэбна-вытворчых практыках, навуковых экспедыцыях, у сумесных праектах з музейнымі ўстановамі і г.д. Студэнты таксама займаюцца навукова-даследчай работай у факультэцкіх гуртках “Тамга”, “Ваколіца”, “Сябры музеяў”, “Белы Крыж”.

Жадаючыя і здольныя могуць прымаць удзел ў шматлікіх навуковых канферэнцыях, што праводзяцца на тэрыторыі нашай краіны і па-за яе межамі. Традыцыйна на факультэце адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, па выніках якой найбольш грунтоўныя і цікавыя паведамленні публікуюцца.

Штогод навукова-даследчай работай займаецца да 30% студэнтаў гістарычнага факультэта. У асноўным гэта студэнты 3-5 курсаў, а таксама найбольш здольныя студэнты 1-2 курсаў.

На працягу 2013 г. студэнты прынялі удзел у 15 навуковых канферэнцыях: міжнародных (у тым ліку ў Чэхіі), рэспубліканскіх і рэгіянальных, апублікавалі (самастойна ці ў сааўтарстве з выкладчыкамі)100 работ.

У 2014 г. студэнты-гісторыкі ўдзельнічалі ў 13 навукова-практычных канферэнцыях, з якіх 6 – міжнародных, 4 – рэспубліканскія, 3 – рэгіянальныя. Было апублікавана (самастойна ці ў сааўтарстве з выкладчыкамі) 127 навуковых работ.

Лепшыя работы студэнтаў кожны год прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, а таксама ўкараняюцца ў вучэбны працэс.

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2014 г. атрымалі дыпломы II катэгорыі:

Я.А. Капба (Навуковы кіраўнік – С.А. Чаропка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).

А.А. Капліеў (Навуковы кіраўнік – С.А. Чаропка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).

Т.В. Арэшкова (Навуковы кіраўнік – М.М. Мязга, канд.гіст.навук, дацэнт, дэкан факультэта).

Г.Ю. Ярмольчык (Навуковы кіраўнік – А.Г. Яшчанка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі).

Дыпломы III катэгорыі атрымалі:

Ю.В. Філоненка (Навуковы кіраўнік – С.А. Чаропка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).

А.А. Пісарэнка (Навуковы кіраўнік – А.І. Зелянкова, канд.гіст.навук, дацэнт).

Па выніках 2014 г. у вучэбны працэс былі ўключаны 9 работ.

Тыя студэнты, хто дасягнуў найбольшых поспехаў у галіне навуковых даследаванняў, пасля заканчэння ўніверсітэта звычайна паступаюць у магістратуру, аспірантуру і працягваюць у далейшым займацца навуковай дзейнасцю прафесійна.

Каардынуе навукова-даследчую работу студэнтаў гістарычнага факультэта Савет па НДРС, які узначальвае дэкан, кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.М. Мязга. Намеснікам дэкана па навукова-даследчай рабоце студэнтаў з’яўляецца кандыдат гістарычных навук Верамееў С.Ф.

Студэнты, якія дасягнулі найбольшых поспехаў

у навукова-даследчай рабоце

Анастасія Радоўская, 5 курс

Вераніка Гардзей, 4 курс

Вольга Пранабіс

Таццяна Гарэлікава

Вольга Пасталоўская

Аляксандр Фелькін

Настасся Казлова

Яўген Ермакоў

Аксана Лабовіч