Menu Close

Новости 2020/2021 кафедра философии

1-2 красавіка 2021 г. адбыўся VII Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы», арганізаваны Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэтам. Суарганізатарамі выступіў шэраг беларускіх і замежных універсітэтаў.

У арганізацыйны камітэт ад нашага ўніверсітэта ўвайшоў дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка. Па выніках працы семінара яму была абвешчана падзяка.

VII Навукова-практычны семінар «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы»

1 красавіка 2021 г. у межах VII Навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам “Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы” адбылася праца секцыі “Філасофія ў інфармацыйную эпоху: статус, праблемы, перспектывы. Рэлігія – культура – грамадства: традыцыйная і нетрадыцыйная рэлігійнасць”.

На секцыі з дакладам “Параметры міжрэлігійнага дыялога ў сучаснай Беларусі” выступіў дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка.

У сувязі з COVID-19 праца семінара адбывалася on-line. Арганізатарам семінара выступіў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Кафедра філасофіі нашага ўніверсітэта была адным з саарганізатараў.

 

 

У выдавецтве нашага ўніверсітэта выйшла манаграфія дацэнта кафедры філасофіі В.А. Адзіночанкі “Религия в культуре современной Беларуси: философско-религиоведческий анализ». У ёй разглядаецца шырокае кола пытанняў: аб сутнасці рэлігіі, яе месцы ў грамадстве, праблемы глабалізацыі, міжрэлігійнага дыялогу і г.д.

 

Хутка манаграфія паступіць ва ўніверсітэцкую бібліятэку, а таксама кніжны кіёск. Яе можна будзе пачытаць і, нават, набыць.

12 сакавіка 2021 г. дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка выступіў перад студэнтамі трэццяга курса біялагічнага факультэта. Сустрэча адбылася ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да афіцыйна абвешчанага “Года народнага адзінства”. Тэма выступлення: “Шляхі забеспячэння міжрэлігійнай згоды ва ўмовах сучаснай Беларусі”.

Беларусь з’яўляецца традыцыйна поліканфесійнай краінай. На яе землях стагоддзямі мірна суіснавалі прадстаўнікі розных рэлігій. Гэтае становішча захоўваецца і зараз. Паспяхова ажыццяўляецца міжрэлігійны дыялог, дзякуючы намаганням саміх рэлігійных арганізацый, перш за ўсё, Беларускай праваслаўнай царквы. Дзяржава праводзіць палітыку, накіраваную на прадухіленне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

На сустрэчы прысутнічалі як беларускія, так і туркменскія студэнты. Выступ В.А. Адзіночанкі быў выслуханы з вялікай цікавасцю, задаваліся пытанні, нават адбылася невялікая дыскусія.

Выйшла кнiга «Кто есть Кто в Республике Беларусь. Образование 2020»

У канцы 2020 г. у выдавецтве «Энциклопедикс» выйшла кніга «Кто есть Кто в Республике Беларусь. Образование 2020». Гэта зборнік біяграфій работнікаў адукацыі краіны. Распавядаецца пра іх жыццёвы шлях, навуковыя інтарэсы, асноўныя публікацыі.

У кнізе апублікаваны звесткі пра двух выкладчыкаў кафедры філасофіі: прафесара У.М. Калмыкова і дацэнта В.А. Адзіночанку.

Хутка кніга паступіць у бібліятэку. У ёй можна будзе пазнаёміцца са звесткамі пра іншых выкладчыкаў нашага ўніверсітэта.

 

25 лютага 2021 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму “Антрапалагічныя перспектывы парадыгмы «homo religiosus» (чалавека веруючага)”. На пленарным пасяджэнне выступіў дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка з дакладам “Хрысціянская рэлігійнасць і сучаснасць. Пазіцыя Карла Барта”. Даклад удзельнікі семінара выслухалі з вялікай цікавасцю. Адбылася прафесійная дыскусія, у якой былі закрануты складаныя праблемы сучаснай тэалогіі і антрапалогіі.
Мiжнародны вебiнар

 

 

Дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта Адзіночанка В.А. прыняў удзел у вебінары “Рэлігія, этнас і медыя ў сістэме сучасных сацыяльных камунікацый”, які адбыўся ў Ніжагародскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце імя М.А. Дабралюбава 8 лютага.

 

Паколькі гэта было сур’ёзнае навуковае мерапрыемства, па яго выніках В.А. Адзіночанку выдалі сертыфікат.

 

 

 

 

 

У Ніжагародскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце 8-12 лютага 2020 г. быў праведзены шэраг навуковых вебінараў па тэме “Актуальныя трэнды сацыяльнай дынамікі”.

У першым з іх, які меў назву “Рэлігія, этнас і медыя ў сістэме сучасных сацыяльных камунікацый”, прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А.Адзіночанка. Ён выступіў з дакладам “Трансфармацыя рэлігійнай сітуацыі ў сучаснай Беларусі: тэндэнцыі і праблемы”.

Пасяджэнне вебінара доўжылася больш як шэсць гадзін. Удзельнікі праявілі вялікую зацікаўленасць у абмеркаванні ўзнятых пытанняў.

На замежных міжнародных канферэнцыях распаўсюджваецца практыка выдачы сэртыфікатаў удзельніка.

Такі сэртыфікат быў дасланы дацэнту кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанку, які 10 снежня выступіў з дакладам на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Глабальныя кантэксты выканання правоў і свабод чалавека”, арганізаванай Сілезскім універсітэтам (Польшча).

Навуковая канферэнцыя

10 снежня адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Глабальныя кантэксты выканання правоў і свабод чалавека”, арганізаваная Сілезскім універсітэтам (Польшча).

На канферэнцыі з дакладам “Праблема выканання правоў чалавека ў сучаснай Беларусі: рэлігійны аспект” выступіў дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка.

У сувязі з COVID-19 канферэнцыя адбывалася on-line. Даклад В.А. Адзіночанкі быў выслуханы з вялікай цікавасцю, задаваліся пытанні аб рэлігійнай сітуацыі ў сучаснай Беларусі.

Навуковая канферэнцыя

2 снежня 2020 г. ў ГДУ адбылася Міжнародная канферэнцыя “Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыя і сучаснасць”. Яна была арганізавана сумесна з Гомельскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы.

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам “Праблема вызначэння месца хрысціянства ў прасторы сучаснай беларускай культуры” выступіў дацэнт кафедры філасофіі В.А.Адзіночанка. Ён сканцэнтраваў увагу на двух пытаннях: “Чаму зараз актуальна казаць пра прастору сучаснай беларускай культуры?” і “Якое месца займае ў ёй храсціянства?”.

24 лістапада 2020 г. на пасяджэнні Навуковага Клуба Беларускага філасофскага таварыства з дакладам “Беларусь паміж Усходам і Захадам: рэлігійны аспект” выступіў дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А.Адзіночанка.

 

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй пасяджэнне Клуба адбылося on-line.

 

Даклад быў праслуханы з цікавасцю.

 

ПОСЕЩЕНИЕ ОБЩЕЖИТИЙ

 

В первой декаде ноября доценты Е.В.Корень, В.А.Одиноченко и старший преподаватель Н.О.Сиротко посетили общежития №№ 1,2,4, в которых проживают студенты исторического факультета. Преподаватели проверили соблюдение санитарных и противопожарных мер безопасности, познакомились с бытом учащихся, провели профилактические беседы о правилах проживания в общежитии в условиях сложившейся эпидемиологической ситуации.

 

ИЗДАНО УЧЕБНОЕ ПОСОБИЕ ПО ФИЛОСОФИИ



 

В издательстве «Вышэйшая школа» (г. Минск) вышло учебное пособие «Философия» с грифом Министерства образования Республики Беларусь. Автор – доктор философских наук, профессор кафедры философии ГГУ им. Ф.Скорины Владимир Николаевич Калмыков.

В пособии определяется роль философии в обществе, дается обзор философской мысли, излагаются теоретические основы философии. Привлечены новейшие теоретические и научно-методические публикации.

Издание адресовано студентам, магистрантам учреждений высшего образования.

ПОСЕЩЕНИЕ МУЗЕЯ

29.10.2020 г. заведующий кафедрой философии В.К.Степанюк с группой ЭУ-11 посетили минералогический музей геолого-географического факультета ГГУ. Студенты познакомились с полезными ископаемыми Беларуси, почувствовали запах нефти, увидели ценные экспонаты музея. Интересную и увлекательную экскурсию провела старший преподаватель кафедры геологии и географии Т.А.Мележ.

22 кастрычніка 2020 г. дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка разам са студэнтамі трэццяга курса гістарычнага факультэта (група Г-31) наведаў каталіцкі храм Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, які знаходзіцца побач з нашым універсітэтам.

Наведванне адбылося ў пазавучэбны час, і яго мэтай з’явілася не толькі пашырэнне ведаў студэнтаў-гісторыкаў аб сучаснай рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі, але і фарміраванне ў іх пачуцця талерантнасці. Беларусь – традыцыйна шматканфесійная краіна, і для яе характерна мірнае суіснаванне прадстаўнікоў розных веравызнанняў.

Студэнты праявілі вельмі вялікую цікавасць да таго, што яны пабачылі, і задалі шмат пытанняў. Карысць ад наведвання відавочная.

У Мінскім міжнародным цэнтры імя Й. Рау 19 кастрычніка 2020 г. адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму “Рэлігія і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі”.

У яго працы прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка.

Выступалі прадстаўнікі розных канфесій, якія казалі аб праблемах духоўнага выхавання ва ўмовах сучаснай Беларусі і прапаноўвалі свае варыянты іх вырашэння.

Удзельнікам семінара асабліва запомніўся майстар-клас валанцёрскага праекта студэнтаў БДПУ імя М. Танка “Крылы анёла”. Было паказана, як рабіць традыцыйныя беларускія лялькі. У дацэнта В.А. Адзіночанка гэта атрымалася.

16.10.2020 г. зав. кафедрой философии В.К.Степанюк провела в группе ГР-21 беседу на тему «Мир человека и мир культуры в современную информационную эпоху». Активное участие в обсуждении принял студент из Туркменистана Башимов Амангельди.

 

 

15 октября 2020 года заведующий кафедрой философии В.К.Степанюк провела с коллективом кафедры Единый день информирования на тему «Республика Беларусь – социальное государство: сущность и основные направления государственной социальной политики». Особое внимание было уделено таким направлениям государственной политики, как социально-трудовая сфера, доступность медицины и качественного образования.

17.09.2020 г. в рамках Единого дня информирования на кафедре философии прошла беседа на тему «Профилактика вирусных заболеваний и проведение организационных, санитарно-противоэпидемических мероприятий по предупреждению распространения инфекции COVID-19 в Гомельской области». Зав.кафедрой философии В.К.Степанюк ознакомила присутствующих с информацией Главного управления здравоохранения облисполкома, а также с информационными материалами к Всемирному дню охраны труда.

http://histbase/wp-content/uploads/2020/09/tgBZO0z3YVk-768x510.jpg

4 верасня намеснiк дэкана, ст.выкл. Н.А.Сiротка наведала адкрыццё выставы «КОЛА ЖЫЦЦЯ БЕЛАРУСА», што адбылося ў Музеі гісторыі горада Гомеля.

ИЗДАН СБОРНИК НАУЧНЫХ СТАТЕЙ

На кафедре философии Гомельского государственного университета издан сборник научных статей «Многомерность и полифункциональность культуры».

В сборнике культура предстает как универсальное и проблематичное явление. Дан анализ культуры в контексте глобальных проблем и вызовов современности, культуры хозяйствования, управления, места субъекта истории в социальной динамике. Исследованы философия, наука и религия как формы культуротворчества. Рассмотрены проблемы информационного общества, цифровизации, социального капитала, гендерной политики, роли мировоззрения в культуре врачевания и др.

Привлечены социологические исследования, представлен фактологический материал.

 

Choose Language »