20 сакавіка 2014 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё выставы фатографа Віталя Раковіча «Ілюстрацыі да гісторыі беларускай …..», дзе прадстаўлены ўнікальны фатаграфічны матэрыял па палацава-замкавай і храмавай архітэктуры Беларусі.
Выстава «Ілюстрацыі да гісторыі беларускай …», па словах аўтара «з’яўляецца стаўленнем да нашай краіны, яе гісторыі і людзям, яе ствараўшым на працягу стагоддзяў і ствараючых яе зараз. Гісторыю трэба ведаць і памятаць. І маўклівыя помнікі, як ніхто іншы, дазваляюць яе наглядна праілюстраваць і зафіксаваць ».
У адкрыццi выставы прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці «Гісторыя айчынная і ўсеагульная», а таксама асістэнт кафедры гісторыі Беларусі Н.В. Корнiкава, якая выступіла з прывітальным словам.