13-14 лістапада ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбылася Першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Інтэлектуальная культура Беларусі: вытокі, традыцыі, метадалогія даследавання”, прымеркаваная да Сусветнага дня філасофіі ЮНЕСКА.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел дацэнт кафедры філасофіі Адзіночанка В.А. з дакладам “Актуальнасць філасофіі: да пастаноўкі праблемы” і асістэнт Цацарын В.У. з дакладам “Тыпы тлумачэння гісторыі па Х.Уайту ў дачыненні да беларускай гісторыяграфіі”.
На канферэнцыі абмяркоўваліся наступныя праблемы: філасофска-метадалагічныя і адукацыйныя асновы інтэлектуальнай культуры, гісторыя інтэлектуальнай культуры і духоўныя традыцыі Беларусі, чалавек і грамадства ў кантэксце праблем і задач развіцця інтэлектуальнай культуры.
З дакладамі на канферэнцыі выступілі шэраг вядучых спецыялістаў у галіне філасофскіх навук з Беларусі і замежжа.