1 верасня 2015 г. пасля ўрачыстай лінейкі адбылася сустрэча выкладчыкаў гістарычнага факультэта са студэнтамі 1 курса. У ходзе сустрэчы першакурснікі былі праінфармаваны аб гісторыі факультэта, азнаёмлены з правіламі ўнутранага распарадку. Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце У.А. Ганчар распавёў першакурснікам пра асаблівасці вучэбнага працэса ва ўніверсітэце. Таксама першакурснікі пазнаёміліся са сваімі куратарамі.