30 верасня 2016 г. група студэнтаў гістарычнага факультэта на чале з С.А. Чаропкам і А. П. Шыляевым наведалі Лоеўскі аддзел берагавой аховы, які знаходзiцца на рачным участку беларуска-ўкраінскай мяжы. Памежнікі, якія гасцінна сустрэлі студэнтаў-гісторыкаў, правялі цікавую экскурсію па сучасным комплексе аддзела берагавой аховы «Лоеў», які быў адкрыты ў 2010 годзе.
Студэнты азнаёміліся з умовамі пражывання памежнікаў, нав едалі жылыя пакоі, вучэбныя кабінеты, сталовую, а таксама вальеры, дзе змяшчаюцца
служэбныя сабакі.Цікавым элементам экскурсіі стала знаёмства з тэхікай, якую выкарыстоўваюць пагранічнікі пры ахове дзяржаўнай мяжы.
Асабліва ўразілі патрульныя катэры, дзейнасць якіх студэнты здолелі ацаніць як на вадзе, так і на сушы.Другім этапам экскурсіі стала наведванне Музея бітвы за Днепр. Лекцыя, якую правяла дырэктар музея Р. Стаднікава, была вельмі цікавай і насычанай. Студэнты даведаліся аб ранейн евядомых момантах вызвалення нашай Бацькаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экскурсія ў Лоеў была вельмі цікавай і карыснай у вучэбным і выхаваўчым сэнсе.