Menu Close

VELCOM ПРЫВЁЗ У ГОМЕЛЬ КIНАСТУЖКУ НА РОДНАЙ МОВЕ

VELCOM ПРЫВЁЗ У ГОМЕЛЬ КIНАСТУЖКУ НА РОДНАЙ МОВЕ

VELCOM ПРЫВЁЗ У ГОМЕЛЬ КIНАСТУЖКУ НА РОДНАЙ МОВЕ

Кіно на роднай мове збірае аншлагі ў гарадах сінявокай і Гомель не стаў выключэннем. Так у межах праекта «Беларускія ўікенды», а таксама з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадруку ў горад над Сожам завітала кінастужка «Шторм. Палаючы ліст».

Фільм апавядае пра прыгоды хлопчыка Шторма — сына друкара, які любіць дапамагаць бацьку з працай, а таксама даведваецца пра вядомага багаслова і рэфарматара — Марціна Лютэра.

Падчас прэзентацыі кінастужкі ўдзельнiкi студэнцкай лабараторыi гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны «Белы крыж»  пад кiраўнiцтвам старшага выкладчыка кафедры ўсеагульнай гiсторыi  А.П. Шыляева паказалі гледачам уласнаруч створаную копію сапраўднага друкарскага станка часоў беларускага першадрукара, а таксама прадэманстравалі тэхналогію друкавання так, як гэта было 500 год таму.

Асаблівую атмасферу вечара стварыў аўтэнтычны сярэднявечны гурт AlbaRuthenia, сябры якога самі аднаўляюць старажытныя музычныя інструменты, адраджаюць тэхнікі ігры на іх, а таксама вышукваюць і развучваюць старажытныя мелодыі.

Дапамагла арганiзаваць наведванне паказа студэнтамi гiстфака ГДУ старшы выкладчык кафедры фiласофii Н.А. Сiротка, куратар групы МД-32, студэнты якой таксама прыйшлi на прэм’еру.

«Цiкавае кiно. Мне спадабалася. Тым больш што прысвечана яно такой iстотнай тэме для Беларусi, як кнiгадрукаванне, — падзялілася ўражаннямі Наталля Сіротка — старэйшы выкладчык кафедры філасофіі ГДУ. — Арганiзатары малайцы — перад паказам зладзiлi канцэрт сярэднявечнай музыкi i прадэманстравалi рэканструкцыю друкарскага станка (з дапамогай выкладчыка з гiстфаку). Прыйшли мы разам са студэнтамi-гiсторыкамi i потым дзялiлiся думкамi — сапраўды, такое кiно нам патрэбна».

Нягледзячы на нязручны час кінапаказу і дэманстрацыю фільма па-за цэнтрам горада паглядзець «Шторм. Палаючы ліст» сабралася амаль поўная заля моладзі. Было відаць, што ўсім прысутным беларуская мова блізкая і зразумелая.

«Мне вельмі спадабаўся гэты фільм, таму што, па-першае, ён закранае вельмі важную тэму ў сярэднявечнай гісторыі, — распавядае студэнтка Аляксандра Шпакава. — Па-другое, гэты фільм цесна звязаны з кнігадрукаваннем, а ў Беларусі ў гэтым годзе адзначаецца 500-годдзе выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны. А па-трэцяе, ён перакладзены на беларускую мову. Я раю паглядзець усім гэты фільм».

Ахінуцца ў атмасферу Сярэднявечча, паглядзеўшы «Шторм. Палаючы ліст» у Гомелі можна будзе да 20 снежня ўключна ў кінатэатрах «Мир» і «МиниОН».

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

Диалоговая площадка, посвящённая освобождению г. Гомеля состоялась в Государственном архиве Гомельской области

24 ноября 2025 г. в стенах  Государственного архива Гомельской области состоялась диалоговая площадка, посвящённая 82-ой годовщине освобождения Гомеля — первого областного центра БССР от немецко-фашистских

Выставка «Мы помним! Мы гордимся!»в картинной галерее имени Е.Е. Моисеенко

Мероприятие проводится в рамках 80-летия победы советского народа в Великой Отечественной войне. В выставке представлены предметы амуниции бойцов Красной армии и диорамы, подготовленные студентами факультета

Международная военно-историческая конференция, приуроченной 80-летию окончания Великой Отечественной и Второй мировой войн

30 октября 2025 года в Белорусском государственном университете транспорта прошло открытие и пленарное заседание Международной военно-исторической конференции, приуроченной 80-летию окончания Великой Отечественной и Второй мировой

Республиканский субботник

23 октября студенты 2 курса специальности «Лингвистическое обеспечение» и 3 курса специальности «Всеобщая история» факультета истории и МКК, под руководством заместителя декана по ИВР Татьяна

Встреча студентов группы ЛО-53 с представителем юридического отдела университета Моргун Екатериной Олеговной

21 октября в читальном зале состоялась встреча студентов группы ЛО-53 специальности «Лингвистическое обеспечение межкультурных коммуникаций» с представителем юридического отдела университета Моргун Екатериной Олеговной. 📍Основными темами

Choose Language »